Захаванне спадчыны, раскопкі, прыборка Гараднічанкі: узгадваем першыя гады “Паходні” з Міколам Тарандам
12 сакавіка спаўняецца 30 гадоў з дня стварэння гісторыка-культурнага клуба “Паходня” – адной з найстарэйшых беларускіх суполак. Шмат гадоў “Паходня” ладзіла сустрэчы і імпрэзы з удзелам пісьменнікаў, гісторыкаў, мастакоў, філосафаў, прадстаўнікоў беларускай дыяспары, змагалася за захванне архітэктуры, нават праводзіла рок-фестываль. Заснавальнік і першы старшыня “Паходні” Мікола Таранда падрабязна расказаў пра першыя гады суполкі.