Дзе паснедаць у Гродне? Вывучаем ранішнія прапановы кавярняў горада

Сняданак – самая важная ежа цягам дня, пра што мы вельмі часта забываем. Калі няма ахвоты гатаваць у хаце, адключылі газ, або вы турыст ці проста хочацца пачаць дзень сярод людзей і са смачнай кавы, то можна пачаць дзень у горадзе. “Твой стыль” праверыў, дзе ў Гродне можна паесці раніцай.

Мефістофель, што пачаўся з анёла. Ларыса Мікуліч у свой юбілей расказала пра спектаклі і лялькі

Свой першы прыз за лепшую жаночую ролю яна атрымала за Анёла ў 1990 годзе. Зараз яна ці не адзіная ў свеце акторка, што іграе Мефістофеля. Містычныя вобразы Ледзі Макбет, Пікавай дамы і Старой дамы – гэта таксама яна. “Усе ролі – дзеці дарагія і блізкія, – кажа Ларыса Мікуліч, – але вядома, у кожнага артыста ёсць асабліва значныя. На шчасце, у мяне іх шмат”. Пра любімыя вобразы, лялькі і ролі мы запыталіся ў акторкі напярэдадні юбілею, які яна святкуе 1 мая.

“Гродна-93” абыграў “Барысфен” і выйшаў у фінал

Трэці матч паміж супернікамі ў паўфінале скончыўся чарговай перамогай гарадзенцаў. Яна дазволіла камандзе Андрэя Васілеўкі выйсці ў фінал чэмпіянату Беларусі.

Забава на выходны: збяры гарадзенскі вясновы пазл

|

Мы разрэзалі здымак на 54 кавалкі. Збяры пазл правільна, перасоўваючы часткі мышкай ці тачпадам.

“Хавайся ў бульбу” ў Гродне: каля тысячы байкераў сабраліся на плошчы Леніна

|

Чарговы байк-рок-фестываль “Хавайся ў бульбу” сабраў у Гродне мноства аматараў матацыклаў з Беларусі ды замежжа. 30 красавіка, на другі дзень фэсту, гарадзенцы чакалі мотакалону на плошчы Леніна, нягледзячы на кепскае дажджлівае надвор’е. З байкерамі і іх жалезнымі канямі ахвотна фатаграфаваліся дзеці і дарослыя. А арганізатары падрыхтавалі шоў з песнямі і чырлідынгам.

Ад ксяндзоў да генералаў: у Гродне масавым прабегам адкрылі веласезон

|

30 красавіка ў Гродне каля тысячы веласіпедыстаў узялі ўдзел у велапрабегу, адкрыўшы такім чынам новы веласезон.

Трэсці попай цяпер модна: у Гродне адзначылі Міжнародны дзень танцаў

|

У Гродне на летняй сцэне парку Жылібера 29 красавіка каля двухсот танцораў адзначылі Міжнародны дзень танцаў. Арганізавала вулічны фестываль гарадзенская танцорка Оля Лета.

У Стаса Пачобута на канцэрце адабралі мікрафон: адміністратару не спадабалася песня “Твой бацька – фашыст”

|

У час выступу Стаса Пачобута ў гарадзенскім бары “Андэграўнд” 29 красавіка выключылі электрычнасць. Канцэрт усё ж адбыўся – без мікрафона і ў цемры, пад святло запальнічак і тэлефонаў наведвальнікаў. Адміністратарцы ў песні лідара Deviation не спадабалася слова “фашыст”.

Гарадзенцы страцілі ўпэўненасць і прайгралі “Мінску”

|

Свой першы ў гэтым сезоне матч без галоўнага трэнера гарадзенскі “Нёман” прайграў, пры гэтым не стварыўшы пагроз каля варот суперніка.

Узяў каля “Усходу”, паставіў каля “Космасу”. У Гродне адкрылі сетку велапракатаў

Каля Маладзёжнага цэнтра “Гродна” 29 красавіка адкрылі новую сетку велапракатаў, створаную “Гроднааблкінавідэапракатам”. Цяпер гарадзенцам і гасцям горада можна будзе ўзяць ровар у адным месцы, а вярнуць – у іншым.