Праз месяц усе стануць выпіваць «культурна»
Сёння афіцыйна апублікаваны ў Нацыянальным рэестры закон, адпаведна якому ўжыванне піва і напояў з нізкім утрыманнем алкаголю ў грамадскіх месцах забаронена. Той, хто 23 лютага (закон пачынае дзейнічаць праз месяц) дзе-небудзь на Савецкай плошчы ці каля чыгуначнага вакзалу захоча глытнуць піўка, павінен мець у кішэні дадаткова 280 тысяч рублёў…