Джаз, аркестр пажарнікаў і сола на балалайцы. Каля Тэкстыльшчыкаў прайшоў першы “Вечар ля палаца”
Першы з цыклу летніх канцэртаў “Нядзеля ля палаца” прайшоў на прыступках колішняга Палаца культуры тэкстыльшчыкаў увечары 10 ліпеня. Для гарадзенцаў, што сабраліся на Савецкай плошчы, выступілі школа афра і лацінаамерыканскіх танцаў “ДэнсАрт”, дуэт “Магніт”, тэатр гумару “Канкан”, фрык-тэатр “Гексаген”, джазавае “Арт-трыа” Ігара Гіро, аркестр МНС ды віртуоз-балалаечнік Аляксандр Варанішча.