Хрысціяне Гродна разам маліліся за адзінства і мір на зямлі
У Фарным касцёле суботнім вечарам прайшло асаблівае набажэнства. Прадстаўнікі ўсіх хрысціянскіх канфесій горада памаліліся за прымірэнне і адзінства хрысціян ва ўсім свеце.
У Фарным касцёле суботнім вечарам прайшло асаблівае набажэнства. Прадстаўнікі ўсіх хрысціянскіх канфесій горада памаліліся за прымірэнне і адзінства хрысціян ва ўсім свеце.
Паводле прагнозу надвор’я, снег у Гродне хутка сыдзе, бо чакаецца пацяпленне. Але пакуль што Instagram-акаўнты гарадзенцаў застаюцца поўнымі сапраўды зімовых фотаздымкаў. Хочаце, каб і вашыя фота патрапілі ў рубрыку? Пазначайце іх хэштэгам #hrodnats! А таксама не забудзьце падпісацца на наш акаўнт у Instagram.
Шэсць хлопцаў з Гродна ў сярэдзіне студзеня рушылі на зімовы турпаход па ландшафтным заказніку “Азёры”. За два дні яны прайшлі пешшу ўвесь шлях, выкарыстоўваючы толькі палкі для скандынаўскай хадзьбы. Такім чынам гарадзенцы з турыстычнага клуба “Дзед Барадзед” вырашылі адкрыць новы сезон. Яны падзяліліся з чытачамі “Твайго стылю” некалькімі практычнымі парадамі.
У Мінску пачаўся чэмпіянат Еўропы па індархакеі сярод жанчын. У нацыянальнай камандзе Беларусі асноўны касцяк склалі прадстаўніцы гарадзенскага “Рытма”.
Вось ужо некалькі дзён вядуцца работы па чыстцы Гараднічанкі ў раёне Швейцарскай даліны. У гэтым годзе, дзякуючы моцным маразам, улюбёнае месца гарадзенцаў атрымліваецца пачысціць належным чынам.
Гэтыя выходныя насычаныя культурнымі падзеямі на любы густ: аматараў жывапісу парадуе выстава Кацяраны Сумаравай, аматараў акторскага майстэрства – спекталі ў Драмтэатры, што будуць ісці тры дні запар, аматараў музыкі – канцэрты і кватэрнік.
Ці можна ляцець у Егіпет, ці небяспечна знаходзіцца ў Турцыі і што дасць бязвізавы рэжым з Ізраілем? Аб гэтым і не толькі “Твайму стылю” распавёў дырэктар філіяла турыстычнай кампаніі “ТОП-ТУР” ў Гродне Аляксандр Дзікевіч.
Першы ў гэтым годзе вечар дзелавых знаёмстваў пройдзе ў фармаце Business Speed Dating. На адкрыццё 2 сезону прыедзе запрошаны з Мінска спікер Ягор Ягораў – кіраўнік Egorov Agency і аўтар праекта PREZA.BY з майстар-класам “Антыкрызісныя слайды”.
Мова мястэчак Беларусі – яркая тканіна, у якую нібы ніткі ўплеценыя беларускія, габрэйскія, полькія, часам рускія словы.
Больш за тысячу асобаў зрабілі асабістыя білборды “Гэта я – беларускамоўны…”. Анлайн-білборды ствараюць па ўсім свеце беларусы самых розных прафесіяў, сярод якіх ёсць і гарадзенцы.