“Падарожжы дылетанта” ў інтэрнэце: вёска Муравана ў Бераставіцкім раёне

|

Праграма Юрыя Жыгамонта, якая за 15 гадоў існавання стала адным з самых пазнавальных праектаў беларускага тэлебачання, працягвае выходзіць у інтэрнэце. Адзін з майскіх выпускаў прысвечаны вёсцы Муравана ў Бераставіцкім раёне.

Фестываль аDNаK! — ген беларускага крэатыву. Абудзім яго разам!

|

Сёмы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! стартаваў 5 мая і ўжо прымае работы праз сайт adnak.by

“Нёман” здабыў першую перамогу і пачынае выбірацца з дна турнірнай табліцы

Гарадзенскі “Нёман” здолеў зарабіць першую перамогу ў гэтым сезоне. У Гродне 17 мая жоўта-зялёныя білі дэбютанта Вышэйшай лігі ФК “Іслач”.

У Гродзенскім заапарку нарадзіліся маленькія амурскія тыгры (мімімішнае відэа)

|

У пары тыграў Тайгі і Шэрхана нарадзіліся маленькія тыграняты: хлопчык і дзяўчынка. Дзяўчынку супрацоўнікі заапарка назвалі Хельгай, а імя для хлопчыка традыцыйна выберуць наведвальнікі, паведамілі ў Гродзенскім заапарку.

“Зброя-злото-наркотЫкі”: гарадзенскую версію “Палескіх рабінзонаў” паказалі ўнучцы Коласа і Маўра на “Мова Нанова”

Госцяй на курсах “Мова нанова” ў Гродне 16 мая стала Марыя Міцкевіч – унучка адразу двух класікаў беларускай літаратуры. Яна распавяла пра сваіх дзядоў, а гарадзенскія навучэнцы прадставілі ў адказ імправізаваныя спектаклі з ўрыўкаў твораў Якуба Коласа і Янкі Маўра. У “эксклюзіўнай” частцы сустрэчы Марыя Міцкевіч адказала на пытанні пра сямейны побыт пісьменнікаў і расказала некалькі смешных жыццёвых выпадкаў з іх удзелам.

У новым кліпе Яўген Якуш выступіў у вобразе ведзьмака з сярэднявечча

Гарадзенскі харэограф Яўген Якуш прадставіў новае відэа, у якім яго шоў-група паўстала ў вобразах сярэднявечных ведзьмаў. Сам жа танцор апынуўся ведзьмаком. Усе вобразы, па словах аўтараў, былі створаны паводле апісанняў са старажытных крыніц.

Гарадзенец Сяргей Мароз, які пешкі хоча прайсці 30 тыс. км, перайшоў мяжу з Расіяй. Але праз памылку ў банку яго праект пад пагрозай

Падарожнік з Гродна Сяргей Мароз 14 мая перайшоў мяжу Беларусі і Расіі ды працягвае рухацца на ўсход. Пасля таго, як ён апынуўся на тэрыторыі іншай дзяржавы, у гарадзенца ўзніклі цяжкасці з фінансаваннем. У будучыні гэта можа адбіцца на рэалізацыі яго праекта.

“Нам параілі набыць каскi”. Жыхары дома ў цэнтры Гродна пасля рэканструкцыі адчуваюць сябе ў небяспецы

У самым цэнтры Гродна, на вуліцы Маркса, 38а, узяліся за рамонт стогадовага дома. Праўда, рэканструкцыя пакуль больш нашкодзіла і самому будынку, і яго жыхарам. Сцены пайшлі расколінамі, пачала сыпацца цэгла.

У Гродне рыхтуюць да адкрыцця першую варкаўт-пляцоўку

Першую ў Гродне варкаўт-пляцоўку адкрыюць у пачатку чэрвеня. Яна будзе знаходзіцца ва ўрочышчы Пышкі, побач з танц-пляцоўкай. Там ужо ўстаноўлены турнікi, засталася толькі заслаць спецыяльнае пакрыццё.

Бетонны дождж. Ад гарадзенскага мосту адвальваюцца глыбы бетону

|

Кавалкі бетону, якія падаюць у Нёман, не бачныя, затое чутныя. Пра гэта карэспандэнту belsat.eu распавялі мясцовыя рыбакі.