Рукапісы не гараць: вайсковы шлях аднаго ветэрана
29 траўня 1947 г. у Воранаве адбылася падзея, якая прыцягнула ўвагу многіх жыхароў мястэчка. Прайшло адкрытае пасяджэнне ваеннага трыбуналу 7-й стралковай дывізіі ўнутраных войскаў МДБ СССР. На лаве падсудных апынуўся не радавы баец, а малодшы лейтэнант медыцынскай службы Мяркурый Крэмнеў, ваенфельдшар 8-й стралковай роты 284-га стралковага палка.