Веди себя хорошо!

|

Праца гарадзенскай дызайнерскай студыі заняла 2-е месца ў міжнародным конкурсе навагодніх паштоўвак. Прызавое месца студыі “Iquadart” прынесла паштоўка  з назвай “Веди себя хорошо;)”. Па словах дызайнера паштоўкі Паўла Зайца, пажаданне “вести себя хорошо” адрасуецца сучаснай моладзі.

Яечня са шкла з пылаючым сэрцам

Са шкла можна зрабіць амаль усё, за выключэннем палаючага сэрца. Такой думкі прытрымліваецца галоўная мастачка шклозавода “Нёман” Вольга Падліпаліна, якая 20 студзеня брала ўдзел у адкрыцці ў Гродне выставы “Нёманская хваля”.

Неверагодны выйгрыш жыхара Ліды

|

Дзевяцьсот два міліёны рублёў у адзін дзень выйграў 16 студзеня ў латэрэі жыхар Ліды.

Майкл Скэнлан у Гродна адкрые выставу “Амерыка вачыма беларусаў”

|

Заўтра ў Гродна прыязджае з візітам часовы павераны ў справах ЗША у Беларусі Майкл Скэнлан.

Новы судовы працэс над Андрэем Пачобутам

|

Пракуратура абскардзіла рашэнне суда аб пакаранні гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута штрафам.

Як ратуюць рыбакоў з палонкі

|

Учора скідзельскія выратавальнікі, адсвяткаваўшы сваё прафесійнае свята, выцягнулі з возера мужчыну, які вырашыў скараціць дарогу і прайсці па лёдзе. Літаральна некалькі дзён таму выратавальнікі службы МНС адпрацавалі ўратаванне рыбакоў з крыгі.

Знаёмства з гродзенскай лютэранскай абшчынай

|

У нядзелю 23 студзеня прапануецца экскурсія па гродзенскай лютэранскай кірсе і знаёмства з гісторыяй лютэранскай абшчыны ў Гродна.

Беларусь падцвердзіла свае правы на “Гродна”

|

Украіна прызнала права ўласнасці Беларусі на базу адпачынку “Гродна” ў Херсонскай вобласці.

Пра лісу са стрэльбай складуць верш

|

Незвычайны трагічны выпадак, калі ў лесе ў Шчучынскім раёне ліса параніла паляўнічага, стрэліўшы з ягонай жа стрэльбы, зацікавіў аўтараў расійскага праекта  “Верш на выпадак”.

 

Пайшлі і не вярнуліся

|

Увечары 11 студзеня ў Румлёўскім лесапарку каля 20 гадзін зніклі гродзенцы Ганна Цвятніцкая і Дзяніс Сотнікаў.

Хлопец з дзяўчынай пайшлі на шпацыр і не вярнуліся.