Прававая школа маладых эколагаў запрашае. Дэдлайн – 18 красавіка

|

Прававая школа будзе праходзіць у Мінску і Гродне з красавіка да лістапада 2014 года. У межах пяці сесій удзельнікі даведаюцца пра прававое забеспячэнне ўстойлівага развіцця, экалагічныя правы грамадзян, асаблівасці адказнасці за парушэнне экалагічнага заканадаўства ды іншае.

У гарадзенскім Новым замку адкрылася выстава пра вайну, але сярод экспанатаў няма зброі (шмат фота)

Выстава “Рэчы паміж жыццём і смерцю” Нацыянальнага Шведскага Музея Вайсковай Гісторыі і Арміі адкрылася ў Гродне 16 красавіка. На больш чым 60 стэндах можна пабачыць мноства дробных рэчаў, без якіх немагчыма ўявіць побыт жаўнера на войнах апошніх двух стагоддзяў.

Гарадзенцы Earworm выдалі “бурштынавы” альбом на мультылэйбле “Пяршак” (аўдыё)

|

Трэці альбом гурта называецца Amber і працягвае эксперыментальна-авангардны палёт, распачаты камандай больш за дзесяць год таму.

Музей гісторыі рэлігіі адкрывае Велікодную выставу

|

Выстава “Вялікдзень – крыніца радасці” будзе працаваць з 17 красавіка да 25 траўня.

У Гродне пройдуць адкрытыя лекцыі па гісторыі і тэорыі сучаснага мастацтва

|

“Сэзан versus Дзюшан/ сучаснае мастацтва versus contemporary art: увядзенне ў гісторыю і тэорыю выяўленчага мастацтва ХХ-ХХI стагоддзяў” – пад такой назвай 24-26 красавіка ў галерэі “Крыга” пройдуць лекцыі мастацтвазнаўцы Алы Вайсбанд.

Выйшаў пяты нумар часопіса “LO_ok”. Прэзентацыя – 19 красавіка

|

Прэзентацыя будзе складацца з дзвюх частак: тэматычнай вечарыны ў антыкафэ “Жывы час” і начной імпрэзы ў бары “Сіці”.

Як ідзе аднаўленне Касцёльнай вежы ў Наваградку – фота

|

У Наваградку працягваюцца кансервацыйныя працы на замку. Рэшткі старадаўняй крэпасці спрабуюць выратаваць ад канчатковага разбурэння.

“Нёман” выйшаў у фінал Кубка Беларусі і ўжо летам згуляе ў еўракубках

|

Каманда Сяргея Саладоўнікава перамагла 15 красавіка ў паўфінале “Мінск” і цяпер згуляе ў фінале турніра з салігорскім “Шахцёрам”.

Нацыянальны конкурс для пачынаючых журналістаў “Твой Стыль” працягвае прыём матэрыялаў

|

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца маладыя журналісты і журналісты-пачаткоўцы са стажам працы да трох год. Працы прымаюцца да 1 мая 2014 года.

У раёне Парэчча затрымалі каўказцаў-нелегалаў

|

Мужчыны збіраліся пешшу нелегальна перайсці мяжу і праз Беларусь трапіць у Літву.