Голым целам на асфальце
Дзесяць актывістак руху FEMEN-Днепр селі ў Днепрапятроўску на шпагат проста на дарозе, прыкрыўшы сабой ямы і выбоіны.
Дзесяць актывістак руху FEMEN-Днепр селі ў Днепрапятроўску на шпагат проста на дарозе, прыкрыўшы сабой ямы і выбоіны.
Беларусь забараніла ўвоз жывёлагадоўчай прадукцыі і кормаў з Балгарыі, Францыі і Перу ў сувязі з зафіксаванымі выпадкамі захворвання жывёлаў яшчурам і хваробай Ньюкасла.
Сёння а 13 гадзіне на кватэру намесніка старшыні гарадзенскага маладога фронту Алеся Кіркевіча ўварваліся 4 прадстаўнікі службаў бяспекі. Невядомыя цягам 2-х з паловай гадзін праводзілі ператрус памяшкання кватэры і падвала.
Да 20 лютага фотамастакі з Гарадзеншчыны могуць даслаць 10 фотаздымкаў з выявамі дзікіх птушак. Сярод усіх прац абяруць лепшыя 40-45 здымкаў, якія на працягу года будуць удзельнічаць у фотавыставе “Нашы птушкі-2011”.
12 лютага ў Гродна прыедзе з канцэртам Алесь Камоцкі. А 29 студзеня ладзіцца кватэрнік Вольгі Акуліч.
Звольнены начальнік аддзела спорта і турызма гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Чыгірынаў. Выконваць абавязкі пакуль будзе Іван Ворсавіч.
31 студзеня можна будзе патэлефанаваць старшыні гродзенскага аблвыканкама Сямёну Шапіра падчас “прамой” тэлефоннай лініі з насельніцтвам вобласці.
Плата за навучанне падаражэе і ў гродзенскіх універсітэтах. Новыя кошты ўжо паведамляюць у купалаўскім універсітэце, медычны і аграрны яшчэ іх зацвярджаюць.
Адразу некалькі выпадкаў браканьерства зарэгістравана ў студзені на Гродзеншчыне.
Двойчы браканьераў злавілі ў Шчучынскім раёне. У абодвух выпадках паляўнічыя з пуцёўкамі на адстрэл зайцаў упалявалі дзіка.
У межах беларуска-польскага супрацоўніцтва па Гродзеншчыне сёлета будуць распрацаваныя новыя турыстычныя маршруты, якія пазнаёмяць вандроўнікаў з культурай і традыцыямі памежжа.