Сакрэтаў больш няма: хто выступіць на “Басовішчы 2016”?
Ужо праз тыдзень пачнецца фестываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча 2016”. Арганізатары агучылі поўную праграму.
Ужо праз тыдзень пачнецца фестываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча 2016”. Арганізатары агучылі поўную праграму.
Гарадзенец Валеры Маскевiч стварыў 3D-мадэль знакакамiтай Фары Вітаўта, якая дазваляе “пашпацыраваць” па страчанаму помніку архітэктуры.
Урад унёс змены і дапаўненні ў пералік відаў заробку і іншага прыбытку, з якіх спаганяюць аліменты на ўтрыманне напаўналетніх дзяцей.
У Гродне хутка можа з’явіцца асобнае месца для сустрэчаў байкераў.
У Гродне 14 ліпеня далі старт беларускай экспедыцыі, якая за два тыдні павінна па Нёмане на сярэднявечнай ладдзі даплысці да Балтыкі ў Клайпеду на фестываль “Свята мора”.
Па аператыўнай інфармацыі МНС, у выніку дажджу 13 ліпеня зафіксаваны падтапленні ў Гродне, Гродзенскім раёне і Навагрудку.
Хаця ў нашым горадзе графіці няшмат, яно даволі моцна цікавіць карыстальнікаў Instagram. Паглядзіце, якія аб’екты самыя папулярныя і як правільна фоткацца на іх фоне.
Па выніках візіту дэлегацыі Гродзенскай вобласці ў правінцыю Ганьсу для ўдзелу ў 22-й Ланьчжоўскай міжнародна гандлёва-інвестыцыйнай выставе-кірмашы заключаны кантракты на пастаўку ў Кітай бярозавіку і вырабаў з крышталя. Пра гэта паведаміў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, перадае Міжнароднае радыё Кітая.
Доктар філалагічных навук, прафесар Павел Сцяцко разам з калектывам з васьмі навукоўцаў універсітэта імя Янкі Купалы некалькі гадоў таму падрыхтаваў да друку новы, дапрацаваны чатырохмоўны расійска-беларуска-нямецка-англійскі фізічны слоўнік. Пакуль у аддзеле менеджменту ўніверсітэта вырашаюць, наколькі слоўнік можа быць запатрабаваны, у прафесара Сцяцко гатовыя да выдання іншыя працы. Што з імі будзе, таксама няясна.
Моцныя дажджы ў чарговы раз паказалі самыя праблемныя месцы Гродна. Апошняя залева падтапіла некалькі вуліц, крамаў і падвалаў дамоў. На мяжы затаплення аказалася і вядомая галерэя “Тызенгаўз”.