Санслужба назвала месцы ў прыгарадзе Гродна, дзе больш за ўсё кляшчоў

У лідарах па колькасці прысмоктвання паразітаў з’яўляюцца лясныя масівы, размешчаныя на тэрыторыях Капцёўскага (243 выпадкі), Падлабенскага (139), Азёрскага (101), Гожскага (99), Парэцкага (88) і Сапоцкінскага (78) сельсаветаў. Прыкладна такая ж сітуацыя назіралася і ў папярэднія гады, паведаміла Гродзенскаму зялёнаму парталу энтамолаг Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Таццяна Гранкоўская.

Фотафакт: гарадзенская BMW Z4 выстаўлена перад уваходам у музей BMW у Мюнхене

|

10 верасня перад BMW Museum у Мюнхене сярод 100 лепшых аўтамабіляў маркі выставілі і гарадзенскую BMW Z4 E86. У BMW AG адабралі купэ з Гродна як прадстаўніка ад BMW Club Belarus на стагоддзе маркі, піша autogrodno.by.

Другая перамога запар: “Нёман” абыграў “Белшыну”

|

Пасля міжнароднай паўзы аднавіўся чэмпіянат Беларусі ў вышэйшай лізе. У Гродне у 21-м туры “Нёман” прымаў бабруйскую “Белшыну” і абыграў яе з лiкам 1:0. Гэтая перамога дазволіла гарадзенцам узняцца на дванаццаты радок у турнірнай табліцы.

Алімпіец Ібрагім Саідаў сустрэўся з гарадзенцамі, а ў адпачынку плануе сустрэцца з прэзідэнтам Дагестана

|

Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Рыа Ібрагім Саідаў 9 верасня сустрэўся з гарадзенцамі у адной са спартыўных крам горада. Ён правёў аўтограф-сесію і адказаў на пытанні гараджан.

Драма Дому Мураўёва: шыкоўны будынак у цэнтры Гродна разбураецца амаль 30 год

|

Гісторыя з Домам Мураўёва дагэтуль адна з самых трагічных па мерках старога Гродна. Велічны будынак у стылі мадэрн, з шыкоўнымі інтэр’ерамі, за савецкім часам перадалі абласной бібліятэцы. У канцы 1980-х бібліятэка пераехала, у доме пачаўся «рамонт», які перайшоў у перманентнае занядбанне і раскраданне з карупцыйнымі скандаламі ды крымінальнымі справамі, піша belsat.eu.

У Гродне асуджаных на “хімію” водзяць галасаваць калонамі

|

Рэпартаж Свабоды з выбарчых участкаў Гродне, дзе датэрмінова галасуюць студэнты і асуджаныя на абмежаванне волі.

Дыякан з Гродна Анджэй Ганчар распачаў гадавую місію ў Камеруне

|

2 верасня распачаў сваю новую жыццёвую прыгоду дыякан Анджэй Ганчар, выхаванец Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Ён пайшоў на адважны крок -паехаў на гадавую місію ў Афрыку. Дыякан Анджэй прагне выконваць там валанцёрскую паслугу сярод дзяцей і моладзі ў Доме дзіцяці, піша grodnensis.by.

Жывёлы з гарадзенскага заапарка атрымаюць вялікі падарунак ад першакласнікаў

|

У гарадзенскай школе №7 адбылася дабрачынная акцыя “Добрыя справы табе, любімы горад”, прымеркаваная да Дня горада. Першакласнікі 9 верасня выйшлі ў школьны сад і сабралі некалькі мяшкоў яблыкаў для жывёл гарадзенскага заапарка.

Паралімпійскія гульні: гарадзенец Аляксандр Трыпуць заваяваў бронзавы медаль у кіданні дзіды

|

На XV Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра гарадзенец Аляксандр Трыпуць 9 верасня здолеў стаць бронзавым прызёрам у кіданні дзіды.

На Кніжным фрымаркеце збяруць корм і павадкі для бяздомных жывёл

|

Фрымаркет пройдзе 11 верасня з 11.30 да 17.00 у аддзеле абслугоўвання дзяцей Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя Макаёнка (вул. Цітова, 12). Акрамя абмена кнігамі, майстар-класаў і чытанняў, у бібліятэцы пройдзе збор корма, нашыйнікаў і павадкоў для Пункта ўтрымання беспрытульных жывёл. Зрабіць свой унёсак можна з 6 да 16 верасня ў любой гарадской бібліятэцы.