Памяць і дараваць. Жорсткія аўтабаі прайшлі пад Гродна

Аўтамабільныя змаганні на выжыванне прайшлі 13 жніўня ля падножжа каробчыцкага “Алімпа”, што побач з Гродна. У кожным баі на арэне 30х30 метраў сустракаліся чатыры машыны, адмыслова падрыхтаваныя да жорсткіх сутычак. Біцца да апошняга выязджалі як “айчынныя” ВАЗы і ГАЗы, гэтак і Renault з Ford’ам. Баявыя аўто прыехалі не толькі з Гродна, але і з Мінска, Слоніма, Баранавічаў ды Пінска.

Першы дзень Mirum Music Festival: ад чылаўту да вялікіх эмоцый

Той, хто пасля мінулагодняга Mirum’а чакаў вялікіх чэргаў, праблем з лайнапам ці агульнага хаосу – памыляўся. Фестываль у 2016-м пачаўся спакойна, без касякоў з боку арганізатараў, затое з вялікімі эмоцыямі ад музыкі, што напоўніла летні вечар.

“ВІТ” запрашае на адукацыйны курс для краязнаўцаў

|

Вочна-дыстанцыйны адукацыйны курс для краязнаўцаў будзе адбывацца са жніўня па лістапад 2016 года на базе Платформы дыстанцыйнага навучання грамадскага аб’яднання “ВІТ”. Мэта курса: павышэнне кампетэнцый краязнаўцаў у сферы метадалогіі даследавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Гродна і Гродзенскай вобласці.

“Не судзіце нас строга – гэта толькі пачатак”. У Гродне прайшла прэм’ера кароткаметражнага фільма “Прототип”

|

Прэм’ера кароткаметражнага фільма “Прототип” прайшла ўвечары 12 жніўня ў вялікай зале кінатэатра “Кастрычнік”. Фільм цягам трох месяцаў здымала гарадзенская кінакампанія “Amber film”.

Ляўша надзвычайнага прызначэння. Як леварукасць дапамагае працаваць гарадзенскаму выратавальніку

Магчымасць карыстацца пераважна левай рукой пайшла яму ў жыцці толькі на карысць. Нестандартнае мысленне і часам непрадказальныя рэакцыі дазваляюць паспяхова спраўляцца нават з надзвычайнымі абставінамі. У міжнародны дзень леварукіх, 13 жніўня, мы пагутарылі з начальнікам караула першай пажарнай часткі, старшым лейтэнантам Аляксеем Канановічам.

Камеры відэаназірання да 1 верасня з’явіцца амаль у 50% школ Гродзенскай вобласці

Каля 150 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (амаль 44 %) у вобласці ўжо абсталяваны сістэмамі відэаназірання. Найбольшая колькасць такіх школ у Гродне, Лідскім, Навагрудскім, Слонімскім і Ашмянскім раёнах. Дадаткова да 1 верасня плануецца абсталяваць камерамі яшчэ 24 школы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Аляксандр Сангін.

У “Нёмана” баявая нічыя з “Віцебскам”

|

Чарговая нічыя ў гарадзенскага “Нёмана”: у Віцебску каманда Ігара Кавалевіча хутка адкрыла лік, але яшчэ да перапынку здолела прапусціць мяч. У выніку супернікі падзялілі ачкі. Адно ачко, заробленае ў Віцебску, дазволіла “Нёману” часова пакінуць апошняе месца і абысці “Нафтан”.

Шосты этап кубка Гродна па крос-кантры “Тры вярсты” пройдзе ў Пышках

|

Чарговы этап кубка “Тры вярсты” пройдзе 14 жніўня ў Гродне. У алімпійскай дысцыпліне крос-кантры могуць прыняць удзел усе жадаючыя.

Дзень горада будуць святкаваць у Гродне 17 верасня

Свята горада сёлета пройдзе пад сімвалічнай лічбай 888. Столькі гадоў прайшло з 1128 года, які афіцыйна лічыцца датай першага пісьмовага ўзгадвання Гродна, піша “Гродзенская праўда”.

У Гродне з’явілася федэрацыя гольфа. У планах – будаўніцтва поля для гульні

|

Поле для міні-гольфа са штучным пакрыццём можа з’явіцца ў Гродне у бліжэйшым часе. Яго цана – каля 30 тысяч долараў, але ёсць спадзеў на спонсараў. Заняцца папулярызацыяй эксзатычнага для Беларусі спорту мае новая арганізацыя, што днямі з’явілася ў Гродзенскай вобласці.