“Аказваецца, увесь час я варыў крафтавае піва!” Гарадзенец пра хатні бровар і адкрыцці ў піваварэнні

|

За два гады піваварнага досведу Андрэй Кізюкевіч склаў каля 30 аўтарскіх рэцэптаў і зварыў каля 1000 літраў піва. Яго маркі хмельнага напою не маюць абмежаванняў для захоўвання, а фантазія майстра – для творчых пошукаў. Пачыналася ж усё з дзіцячых кніжак ды сяброўскіх абяцанак.

Гарадзенскія чыноўнікі і людзі з інваліднасцю стануць акторамі ў п’есе “Сем”. Прэм’ера хутка!

|

П’есу “Сем” пакажуць у Моладзевым центры 28 красавіка. П’еса прадстаўляе гісторыі сямі выбітных жанчын, што змагаліся супраць гвалту і дыскрымінацыі ў сваіх краінах. Прачытаюць яе на гарадзенскай сцэне прадстаўнікі аблвыканкама, сістэмы аховы здароўя, спорта і культуры. Разам з чыноўнікамі на сцэну выдуць людзі з інваліднасцю – інвалід-вазочнік і прадстаўнічка інвалідаў па зроку.

З заходам сонца ў гродзенскай сінагозе сустрэлі Пэсах

|

Габрэі Гродна адзначаюць васьмідзённае свята Пэсах. У гэтым годзе яно пачалося з заходам сонца 22 красавіка. У першы вечар згодна традыцыі з’ядаецца маца і выпіваюцца чатыры куфлi віна, як сімвал свабоды. На стале абавязкова прысутнічае горкая зеляніна і салёная вада – у памяць аб былой няволі. Таксама на сталах габрэяў можна ўбачыць салодкую страву харосет, якая нагадвае гліну.

На ХІ Фестывалі нацыянальных культур у Гродне свае падворкі адкрыюць пяць новых дыяспар

|

ХІ Фестываль нацыянальных культур пройдзе ў Гродне 4-5 чэрвеня – на дзень пазней, чым планавалася. Фестываль перасунулі з-за супадзення з Усебеларускім народным сходам.

У Мурманску спалілі капусту, якая патрапіла пад санкцыі. Сляды вядуць у Гродна

|

Чатыры скрыні кітайскай капусты, адпраўленых, паводле дакументаў, прадпрымальніцай з Гродна свайму партнёру ў Мурманску, былі спаленыя 20 красавіка ў крэматорыі Кольскай станцыі па барацьбе з хваробамі жывёлаў.

Фотафакт: Велікодны кірмаш працуе ў Гродне нягледзячы на кепскае надвор’е

, |

З-за дрэннага надвор’я традыцыйны велікодны кірмаш у Гродне ў любы момант можа зачыніцца. Гандляры вымушаныя трымаць свае палаткі, каб іх не знес моцны вецер, а нехта наогул сышоў, як толькі пачаўся дождж.

10 особенностей Марафона дружбы “Друскининкай-Гродно” и 10 причин стать его участником

|

VI трансгранічны марафон “Друскенікі -Гродна” пройдзе 10 ліпеня 2016 года. Яго арганізатары выбралі 10 прычын для таго, каб абавязкова прыняць удзел у гэтым унікальным спаборніцтве.

Калі не з “Брэстам” вырашаць задачы, то з кім? Сяргея Саладоўнікава чакаюць два напружаныя матчы

У суботу, 23 красавіка, гарадзенскі “Нёман” правядзе чарговы тур чэмпіянату Беларусі. У Брэсце каманда Сяргея Саладоўнікава сустрэнецца з мясцовым “Дынама”.

У Гродне пад музыку Pawa выберуць лепшую беларусачку

У суботу, 23 красавіка, на сцэне Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пройдзе гала-канцэрт X гарадскога фольк-конкурсу “Гарадзенская беларусачка”. У фінальным шоў гледачы акрамя выбару пераможцы пабачыць таксама выступы вядомых беларускіх артыстаў. Пачатак у 17.00.

За год колькасць пакупнікоў кітайскіх тавараў у Беларусі вырасла на 70%

|

Жыхары Беларусі сталі больш траціць у кітайскіх інтэрнэт-крамах. Сэрвіс “Яндэкс.Грошы” прааналізаваў плацяжы, зробленыя праз “Яндэкс.Касу” – спецыяльнае плацёжнае рашэнне, да якога падлучаныя больш 75 тыс. расійскіх і замежных анлайн-пляцовак. Высветлілася, што за апошнія 12 месяцаў колькасць пакупнікоў кітайскіх тавараў у Беларусі вырасла на 70%. У цэлым карыстальнікі патрацілі на іх на 50% больш грошай, чым летась, а колькасць плацяжоў павялічылася на 60%.