Небяспечныя танцы

|

У гродзенскім начным клубе абрабаваныя чатыры дзяўчыны.

“Начная чытанка-2” у Гродна

|

Прэзентацыя мультымедыйнага дыску “Начная чытанка-2” і сустрэча з Пятром Садоўскім, аўтарам кнігі “Мой шыбалёт” адбудзецца ў Гродна 18 сакавіка. На дыску сабраныя біяграфіі творы і фотаздымкі літаратараў, якія чыталі свае творы ў эфіры Радыё Свабода цягам 2007-2008 гадоў.

Хто пабудуе Гродзенскую ГЭС?

|

Іранская кампанія, якая выйграла тэндар на ўдзел у будаўніцтве Гродзенскай ГЭС, сваіх абавязацельстваў не выконвае.

Беларускія энергетыкі настойваюць на скасаванні кантракта

“Нёман” змагаецца за Кубак Беларусі

|

У нічыю скончылася сустрэча гродзенскага “Нёмана” з мінскай камандай МТЗ-РІПО ў чвэрцьфінале Кубка Беларусі па футболе.

З’езд апальнага “Саюза палякаў” прайшоў без перашкод

|

15 сакавіка ў Гродна адбыўся З’езд непрызнаванага ўладамі “Саюза палякаў на Беларусі”. 148 дэлегатаў са 167 прысутных прагаласавалі за абранне на пасаду старшыні Анжалікі Борыс.

Гарадзенцам абяцаюць душэўную раўнавагу

|

Фонд The Art of Living ладзіць у Гродне праграму “Мастацтва жыцця”. З 19 да 24 сакавіка гарадзенцы змогуць наведаць заняткі па навучанні правільнаму дыханню, здыманню негатыўнай эмацыйнай напругі, авалодаюць простымі фізічнымі практыкаваннямі на аснове ёгі, атрымаюць карысныя веды пра свае цела і розум.

Бурнае жыццё Асноўнага Закону

|

Гродна рыхтуецца да Дня Канстытуцыі 15-га сакавіка: па горадзе развешаны сцягі, адміністрацыя Кастрычніцкага раёна «надзяляе» пашпартами юных грамадзян краіны, а ў абласным драматычным тэатры пачаўся ўрачысты вечар…

Гандаль запрашэннямі польскіх працадаўцаў

|

Запрашэнне на працу ў Польшчу можна зараз «купіць» на імправізаванай гандлёвай пляцоўцы побач з Польскім консульствам у Гродна. З 2007 году ў Польшчы дзейнічае спрошчаная працэдура часовага працаўладкавання грамадзян з сумежных дзяржаў – Расіі, Украіны і Беларусі. Таму прадпрымальныя грамадзяне наладзілі новы від «бізнесу» – гандаль запрашэннямі польскіх працадаўцаў.

Працяг «Недасказанага»

|

Учора адбылася прэзентацыя кнігі вядомага гарадзенскага гісторыка Барыса Клейна, сябра Васіля Быкава і Аляксея Карпюка.

Лядоўня, як рухавік мастацтва

|

У Гродна абвешчаны конкурс дзіцячага малюнка, які праводзіць вядомая ў Беларусі сетка крам бытавой тэхнікі. Досыць прынесці твор юнага мастака на тэму «Мамін памагаты» у адзіны пакуль гарадскі гіпермаркет, як яго прымацуюць да лядоўні ў гандлёвай зале, а вы атрымаеце падарунак-сувенір.