Праект “Рэтра-сукенка” альбо жыццё працягваецца ў рэчах

Я ехала на радзіму…

У доме Элізы Ажэшкі пройдзе вялікая двухдзённая гульнятэка для аматараў настолак

У дні Фестывалю нацыянальных культур, 7-8 чэрвеня, у доме-музеі Элізы Ажэшкі пройдзе буйное мерапрыемства для аматараў настольных гульняў. Наведнікаў будуць чакаць класічныя кітайскія Го і Маджонг, вядомая ўсім Мафія і мноства іншых, у тым ліку беларускіх, настольных гульняў.

У лютэранскай кірсе ў Гродне скончылі мантаж аргана (фота)

Арган, які прывезлі ў Гродна 4 красавіка, скончылі наладжваць толькі ўчора, 28 мая. На мантаж і наладку пайшло агулам паўтара месяцы штодзённай працы. Гарадзенцы змогуць пачуць гук інструмента на афіцыйным адкрыцці 7 чэрвеня.

Яўген Якуш ператварыўся ў танцуючую фатаграфію (фота)

Чарговую акцыю, названую “выставай жывых фотаздымкаў”, правялі ў Гродне шоў-балет Яўгена Якуша і поп-гурт “17 секунд”. Яны станчылі і заспявалі ў вялікіх рамах, нібы ў фота, у адным з залаў Новага замку. Такім чынам Якуш і кампанія паспрабавалі папулярызаваць чытанне.

Мапа скульптур, помнікаў і знакаў Гродна

Напярэдадні з’яўлення ў Гродне новага важнага памятнага знаку на месцы разбуранай Фары Вітаўта, “Твой стыль” паспрабаваў сабраць на адной мапе розныя больш і менш вядомыя помнікі, скульптуры і памятныя знакі Гродна. Запрашаем паглядзець мапу і дапамагчы нам дапоўніць яе.

Фінансы спяваюць рамансы

|

Вядучыя гарадзенскія спартыўныя каманды ўсё вастрэй адчуваюць недахоп фінансавання. Ці вінавата ў гэтым кіраўніцтва вобласці?

Праграма Х Фестывалю нацыянальных культур у Гродне (+ мапа падворкаў)

|

Заключныя мерапрыемствы X Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур пройдуць у Гродне 6-8 чэрвеня 2014 года. Публікуем праграму мерапрыемстваў і мапу размяшчэння нацыянальных падворкаў.

Мікалая Аўтуховіча не выпусцілі на лячэнне ў Мінск

Былы палітвязень меўся легчы ў прыватны мінскі шпіталь на абследаванне і лячэнне 28 мая. Напярэдадні яму адмовілі ў выездзе з Ваўкавыску.

Фотасправаздача: апошні ў сезоне занятак “Мова Нанова Гародня”

Апошні ў гэтым сезоне занятак “Мова Нанова” быў прысвечаны летняму адпачынку. Удзельнікі размаўлялі пра тое, дзе і як можна карысна правесці вольны час, а таксама выправіліся ў падарожжа па Беларусі, не пакідаючы адначасова залы на Будзёнага, 48а.

У Гродне паказалі праграму дакументальных мультымедыя-праектаў “Другі РУЛЕТ” (фота + відэа)

|

“Другі РУЛЕТ” прайшоў у антыкафэ “Жывы час” у суботу 24 мая. Карэспандэнтка “Твайго стылю” паразмаўляла з арганiзатарам iмпрэзы у Гродне, фатографам Аляксандрам Саенкам.