Гарадзенка змагаецца за жыццё бадзялых жывёлаў

|

Чацьвёртага сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Гродна будзе разглядацца справа гарадзенкі Элы Ласончык супраць “Спецаўтагаспадаркі”. Супрацоўнікі гэтага прадпрыемства адмаўляюцца прадставіць звесткі пра колькасць адлоўленых і забітых у Гродне бадзялых жывёлаў, спасылаючыся на тое, што гэта камерцыйная таямніца.

Жыццё вачыма польскага беларуса

|

4 сакавіка доктар гісторыі Алег Латышонак прадставіць гродзенцам сваю новую кнігу “Беласток-Полацак”.

Будаўніцтва беларускай АЭС абмяркуюць у Літве

|

У Віленскім дзяржаўным універсітэце сёння распачаліся грамадскія слуханні па ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе атамнай электрастанцыі, якую плануецца пабудаваць на Гродзеншчыне.

Незвычайная выстава для звычайна пакінутых людзей

|

Сёння адбылося адкрыццё безтэрміновай фотавыставы вядомага гарадзенскага фотамастака Аляксандра Саенкі. Тэматыка фотаздымкаў, а таксама мэта, з якой арганізавана выстава, могуць падацца трохі незвычайнымі: героі здымкаў – гараджане без пэўнага месца жыхарства, і менавіта для іх – гэтыя здымкі.

Мінулыя выходныя забралі жыцці трох чалавек

|

У ноч на суботу адбыўся пажар цаглянага жылога дому ў пасёлку Гудагай Астравецкага раёна, у той жа час гарэў дом у в. Быкавічы Карэліцкага раёна, у нядзелю – выпадак у Слонімскім раёне. Ва ўсіх трох пажарах ёсць ахвяры.

Беларускі Кіт у прасторах касмічнай праграмы ЗША

|

У Наваградскім краязнаўчым музеі адкрылася экспазіцыя, прысвечаная 100-годдзю Барыса Кіта – доктара філасофскіх навук у галіне матэматыкі і гісторыі навук, ганаровага прафэсара Мэрылендскага ўніверсітэта ў ЗША, акадэміка Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі ў Парыжы, які вырас на Наваградчыне.

Сціплыя магчымасці першага аўтасалона

|

Сёння – трэці дзень выставы з гучнай назвай «Гродна Аўта-2010». Плынь наведвальнікаў (у параўнанні з днём адкрыцця) значна парадзела. Магчыма, прычына і ў тым, што панядзелак – дзень «цяжкі», будзённы. А магчыма, і ў тым, што чутка пра «сціплыя» магчымасці выставы ўжо распаўсюдзілася па горадзе.

За год Гродзеншчына згубіла пяць з паловай тысяч жыхароў

|

На 1 лютага колькасць насельніцтва ў вобласці склала 1 мільён 69 тысяч чалавек. Год таму на Гродзеншчыне пражывалі 1 мільён 74,6 тысячы жыхароў.

Суд над Аўтуховічам і Асіпенкам прызначаны на 10 сакавіка

|

Працэс у Вярхоўным судзе плануецца адкрытым, але, калі адзін з бакоў заявіць хадайніцтва аб правядзенні пасяджэння ў закрытым рэжыме, суд можа яго задаволіць. Весці пасяджэнне будзе суддзя Аляксей Цяцюхін.

Зварот “групы грамадзян” фальсіфікаваны?

|

Пад зваротам да польскага ўраду ў абарону афіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі стаяць подпісы пяці паважаных жыхароў Гродзеншчыны. Высветлілася, што некаторыя падпісанты даведаліся пра свой удзел у стварэнні “Звароту” толькі ад журналістаў.