Наведнікі Лідскага замка змогуць скарыстацца бясплатнай аўдыёэкскурсіяй

|

Аўдыёэкскурсіі цяпер даступныя бясплатна любому ўладальніку мабільнікаў з Android альбо iOS.

Апытанне ў Гродне: Чаму Беларусь не ідзе на спрашчэнне візавага рэжыму з Польшчай?

| Без катэгорыі

Беларускія ўлады ігнаруюць прапановы Польшчы (і Еўрасаюза ў цэлым) аб спрашчэнні, а ў перспектыве і адмене візавага рэжыму. Як вы да гэтага ставіцеся? — спытаў карэспандэнт БелаПАН у жыхароў Гродна.

Сямён Шапіра: тры гарадзенскія гады

Сямён Шапіра прыехаў у Гродна ў амплуа ліберала і ці не галоўнага пасля Паўла Латушкі беларусізатара. Скончыў жа працу тут як зацяты змагар з крамолай ва ўніверсітэце і вялікі будаўнік. “Твой стыль” вырашыў развіць сваю колішнюю падборку “1000 дзён з Сямёнам Барысавічам”.

Партыю медабсталявання на 5 мільярдаў рублёў канфіскавалі гродзенскія мытнікі

|

Тавар незаконна перамяшчалі праз мяжу на грузавіку “ДАФ”.

Яго зместам пацікавіліся супрацоўнікі пункта мытнага афармлення ў Брузгах.

Адкрылася выстава Уладзіміра Пазняка, але усё самае цікавае творца пакінуў на закрыццё

| Без катэгорыі

Уладзімір Пазняк здолеў здзівіць усіх, хто 15 лістапада прыйшоў на вернісаж ягонай выставы ў галерэю “Крыга”. Адкрыцця як такога не было, аўтар прапанаваў прысутным пачаставацца віном, самастойна агледзець карціны і паразважаць над экспазіцыяй пад назвай “Паўсядзённасць Паўсядзённасць”.

Прэзідэнцкія выбары па-грузінску: ёсць чаму вучыцца

| Без катэгорыі

У канцы кастрычніка ў Грузіі адбыліся прэзідэнцкія выбары. Карэспандэнтка “Твайго Стылю” трапіла ў Тбілісі ў якасці назіральніка.

Дэбют Сяргея Чэрніка ў зборнай Беларусі атрымаўся “сухім”

|

У таварысцкай сустрэчы супраць зборнай Албаніі брамнік “Нёмана” не прапусціў аніводнага гола.

Этна-Friday у Гродне: выстава і ток-шоў пра натхненне народным мастацтвам

|

22 лістапада дызайнеры і майстры абмяркуюць прысутнасць традыцыйнай культуры ў паўсядзённасці сучаснага гарадскога жыхара. Ток-шоў будзе папярэднічаць адкрыццё выставы “Этнапраект. Польска-беларускія этнаграфічныя практыкі ў маладым дызайне”.


У Гродне супрацоўнік міліцыі патрабаваў ад бізнесмена 4 тысячы даляраў

|

Калі Следчы камітэт распачаў у дачыненні шантажыста крымінальную справу, падазраваны збег.

Чарнякевіч пра Шапіру: Разумны ды цынічны

|

«Пакінуў супярэчлівае уражанне», — так адгукнуўся ў каментары ў «Нашай Ніве» пра былога кіраўніка Гродзенскага аблвыканкама і цяперашняга кіраўніка Мінскага аблвыканкама гісторык Андрэй Чарнякевіч.