Закінутая Гародня: калючы дрот, самы стары мост, забітыя вокны і дзверы
У самым цэнтры горада ёсць куток, дзе, час, здаецца, прыпыніўся. Лісце тут даўно не прыбіралі. Сярод цішыні, якая проста зачароўвае, толькі і чуваць, як спяваюць птушкі. Тым не менш зусім побач – ажыўленая дарога, дзе нясуцца машыны ды крочаць мінакі.