Кампутарныя тэхналогіі – у практыцы і творчасці

|

Міжнародная канферэнцыя «Сучасныя інфармацыйныя кампутарныя тэхналогіі» пройдзе ў Гродна. На форуме 26-28 красавіка плануецца абмеркаваць дасягненні і накірункі далейшага развіцця інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій, праблемы і перспектывы падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі IT-спецыялістаў.

Ашмянскі хор «Пралескі» выступіў на маскоўскай сцэне

|

Дзіцячы харавы калектыў школы-інтэрната з Ашмян прыняў удзел у міжнародным форуме дзіцячых і юнацкіх харавых калектываў «Памяць сэрца», прысвечаным 65-годдзю Перамогі, які праходзіў у Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесиных – адным з самых прэстыжных канцэртных залаў Масквы.

Кіроўца фуры пакінуў чалавека паміраць на дарозе

|

Суткі таму, уначы, ў Ваўкавыскім раёне фура з расійскімі нумарамі да смерці збіла жанчыну і знікла з месца злачынства. Аб здарэнні ў міліцыю паведамілі кіроўцы, якія праязджалі побач. У выніку ўведзенага ў вобласці плану «Перахват» злачынцу затрымалі ўжо праз некалькі гадзін. Зараз ён дае паказанні.

«Універсітэт Залатога Веку» абвяшчае набор слухачоў

|

Прэзентацыя «Універсітэту Залатога Веку» адбылася 21 красавіка ў Гродне. Першыя заняткі ў межах гэтага праекта пачнуцца ўжо на наступным тыдні. Гэта ўнікальны праект, адрасаваны актыўным сталым гарадзенкам і гарадзенцам! Удзел у ім могуць браць актыўныя сталыя людзі ў пенсійным ці перадпенсійным узросце.

Горад Ліда хоча здзівіць гасцей адбудаваным замкам Гедыміна

|

Рэстаўрацыя, якую распачалі яшчэ 20 гадоў таму, павінна часткова скончыцца ўжо гэтым летам – да «Дажынак». Першы этап уключае ў сябе прывядзенне ў парадак знешняга выгляду замка, пасля фэсту ураджаю зоймуцца дваром і ўнутраным убраннем вежаў.

Дзяржаўны гандаль адбіўся ад рук

|

Камітэт дзяржкантролю правёў дэталёвы аналіз працы дзевяці буйных дзяржаўных гандлёвых прадпрыемстваў Гродна і палічыў іх дзейнасць неэфектыўнай. У часе гаспадарчай дзейнасці, па інфармацыі КДК, прадпрыемствы дапусцілі шэраг парушэнняў заканадаўства, санітарных норм і правіл.

Аматарам міфалогіі – забараняецца

|

На выходных трапіў на мастацкі фільм рэжысёра Луі Пэтер’е «Бітва тытанаў». Фільм, як гэта зараз стала модна, зроблены ў 3D, і галоўную ролю грае самы трохмерны з сучасных актораў Сэм Уорынгтан. Трэба сказаць адразу, – другога Аватару не атрымалася.

У цэнтры ўвагі гурт Centr

| Без катэгорыі

Мінулыя выходныя запомніліся гарадзенцам не толькі добрым надвор’ем, але і прыемнай нядзельнай падзеяй – выступам гурту Centr. З-за паднятых уверх рук сцэна дрэнна праглядалася, сярод натоўпу – не было дзе ступіць.

Пасля чатырох тураў

|

Гарадзенскі «Нёман», згуляўшы чатыры матчы, не забіў ніводнага мяча. У чым прычына? У перадсезонцы каманда вылучалася ў кожнай сустрэчы. А як пачаўся сезон, каманда не можа забіць ужо ў чатырох матчах запар, але затое абарона каманды дзейнічае добра. У чатырох матчах прапусцілі толькі адзін мяч, які забіў майстар стандартаў Кісляк з мінскага «Дынама».

Па слядах Леанарда да Вінчы

Спалучэнне прыгажосці і карысці адначасова, праяўленне вашай індывідуальнасці, асаблівасці іміджу – усё гэта аэраграфія. Падрабязней пазнаёміцца з такім вiдам прыкладнога мастацтва нам дапамог Юры Азука.