Цуд у Іўеўскай царкве

|

Напярэдадні праваслаўнага Вялікадня ў Іўеўскім храме святога Гаўрыіла Беластоцкага пачала міраточыць адна з цэнтральных ікон – ікона Жыровіцкай Божай маці. Цуд доўжыцца ўжо некалькі дзён, ад панядзелка 9 красавіка, і вельмі ўзрадаваў прыхаджан царквы. Яны лічаць гэту падзею добрым знакам.

На мяжы затрыманы кантрабандыст, які перавозіў 20 720 пачак цыгарэт

|

Грамадзянін Польшчы выязджаў з Беларусі на грузавым аўтамабілі “Рэно” праз пункт пропуску “Прывалкі”.

У Гродзенскай вобласці дзейнічалі фальшывыя прадпрымальніцкія структуры

|

За студзень-сакавік падаткавікі выявілі 8 контрагентаў лжэпрадпрымальнікаў.

Падаткавая інспекцыя праверыла суб’екты гаспадарання, якія мелі дачыненні з фальшывымі арганізацыямі.

Касмадром на ўскрайку Гродна

|

У імправізаваны касмадром ператворыцца ўрочышча Забалаць на тры дні. Тут упершыню ў Гродне 13-15 красавіка пройдзе этап Кубка свету па ракетамадэльнаму спорце.

 

У гродзенскай бібліятэцы з’явіўся буккросінг

|

У Гродзенскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы з’явілася палічка для буккросінгу. Адмысловых лэйблаў кніжкі для абмену пакуль не маюць, каб была магчымасць рэгістраваць іх на сайце аматараў буккросінгу. Але супрацоўнікі бібліятэкі заахвочваюць гараджан актыўна карыстацца палічкай, каб развіваць рух буккросінгу ў Гродне шырока.

“Людзі на балоце” выступіць у Гродне і Мінску

|

Гродзенскі канцэрт адбудзецца на эксперыментальнай пляцоўцы «ОфицероFF» 20 красавіка. У Мінску гурт разам з іншымі музыкамі выступіць на дабрачынным трыб’юце днём раней.

Дырэктар “Кансэнта” выйшаў з СІЗА

|

Абвінавачаны па некалькіх артыкулах Крымінальнага Кодэксу Андрэй Лушч правёў пад вартай 2 гады.

Расследванне справы да гэтай пары не скончанае, піша vgr.by.

Ці будуць людзі на балоце?

|

10 красавіка ў Гродна прайшла сустрэча, прысвечаная праблеме асушэння балотаў. Цэнтральнай падзеяй мерапрыемства стаў паказ фільма беларускага рэжысёра Ігара Бышнёва «Балота будуць жыць».

Музей у Гудзевічах зробяць больш прывабным для наведнікаў

|

Гудзевіцкі этнаграфічны музей падрамантуюць за кошт сродкаў беларуска-польскага праекта “Падарожжа ў этнаказку”.

Фотаакцыя «Гродна: за параднымі фасадамі»

| Без катэгорыі

«Твой стыль» прапануе чытачам паўдзельнічаць у акцыі «Гродна: за параднымі фасадамі».