“Нёман” – “Юнацтва”. Як здабывалі квіткі на хакей

Здабыць квіткі на апошні матч фінальнай серыі гульняў чэмпіяната па хакеі, які адбыўся ў Гродна 1 красавіка, было задачай амаль непасільнай для заўзятараў “Нёмана”. Каля 1000 квіткоў паступіла ў продаж 31 сакавіка, якія раскупілі амаль што да абеду, астатнюю частку квіткоў раздалі па прадпрыемствах.

Махляры прадаюць беларусам скрадзеныя машыны

|

Махляры пільнуюць беларусаў, якія, у чаканні падвышэння коштаў, спяшаюцца як найхутчэй набыць за мяжой машыны.

Ахвярамі злачынцаў сталі некалькі жыхароў Гродна і шматлікія кіроўцы, якія мусілі пакінуць сумленна набытыя аўто на літоўска-беларускай мяжы.

Вуліцу Брыкеля закрылі на 2 месяцы

|

Ад сёння пачынаецца рэканструкцыя вуліцы Брыкеля на кавалку ад вул.Дзяржынскага да вул.Ліможа.

Рух транспарта на Брыкеля пакуль не спынены, але аўтобусы ўжо з раніцы пайшлі па іншых маршрутах.

Гарадзенскія рыбакі прыбралі берагі Нёмана

|

На працягу некалькіх гадзін восем чалавек сабралі 60 вялікіх мяхоў смецця.

Алесю Кіркевічу прад’яўлена абвінавачанне

|

Гарадзенца вінавацяць ва ўдзеле ў “масавых беспарадках”. Інфармацыя пра гэта з’явілася сёння на сайце Міністэрства ўнутраных справаў.

Футбольны “Нёман” згуляў унічыю з БАТЭ

|

Героем стартавай гульні чэмпіянату краіны стаў брамнік гарадзенцаў Сяргей Чэрнік, які некалькі разоў уратаваў сваю каманду ад гола.

Дзмітрый Краўчанка: “Нос бы я яму зламаў дакладна”

|

Скандалам скончылася прэс-канферэнцыя пасля сканчэння апошняй сустрэчы паміж хакейнымі “Нёманам” і “Юнацтвам”. Трэнер гасцей у звыклай для сябе некарэктнай форме выказаўся пра гарадзенскую каманду. Трэнер гарадзенцаў адказаў жорстка.

Кіроўца аўтобуса ехаў праз мяжу па пашпарце манашкі

|

Анекдатычны выпадак адбыўся днямі на беларуска-літоўскім памежным пераходзе ў Прывалцы. Яе героямі сталі кіроўца рэйсавага аўтобуса Каўнас-Гродна, манашка і беларускія памежнікі.

“Нёман” саступіў у фінале чэмпіянату Беларусі па хакеі

|

Тысячы заўзятараў, якія сабраліся 1 красавіка ў гарадзенскім Лядовым палацы і ля вялікага экрану на Савецкай плошчы разыходзіліся дадому расчараванымі. “Нёман” саступіў у шостым матчы фінальнай серыі супраць “Юнацтва” і аддаў супернікам медалі чэмпіёнаў Беларусі.

Алесь Пушкін прэзентуе аўтарскія шпакоўні ў Гродне

|

Творчая прэзентацыя эпатажнага мастака адбудзецца заўтра ў прыватнай галерэі “Крыга”.