Мінімальны спажывецкі бюджэт падрос, праезд для пенсіянераў патаннеў

З 1 траўня з-за павелічэння коштаў на тавары і тарыфаў на паслугі змяніліся памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў для розных катэгорый грамадзян. У сярэднім на душу насельніцтва МСБ у Беларусі складае 266 000 рублёў.

“Нёман”: першы гол у сезоне і перадапошні радок у турнірнай табліцы

Унічыю скончылася ўчарашняя сустрэча гульцоў гродзенскага футбольнага клуба з бабруйскай “Белшынай”.

Карона “Міс Беларусь” асталявалася на 2 гады ў Гродна

Гродзенка Людміла Якімовіч перамагла на конкурсе прыгажосці “Міс Беларусь-2010”. Раней дзяўчына не мела ніякага дачынення да мадэльнага бізнесу.

Прэс-канферэнцыя па высячэнню дрэваў

28 красавіка  Інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя зладзіла прэс-канферэнцыю  для гродзенскіх журналістаў і грамадскасці.

У Гродна можа з’явіцца Міжземнаморскі брат

|

Прапрацоўваецца ўсталяванне пабрацімскіх адносін паміж Гродна і Ашкелонам (Ізраіль), аб гэтым у інтэрв’ю газеце «Саюз» паведаміў пасол РБ у Ізраілі Ігар Ляшчэня.

Бацькі, як дадатковая крыніца фінансавання

|

Намеснік міністра адукацыі Беларусі Казімір Фарына на калегіі міністэрства прывёў у прыклад пазітыўны досвед дашкольных устаноў Гродна і некаторых іншых гарадоў Беларусі, дзе харчаванне дзяцей арганізавана з бацькоўскай даплатай і прапанаваў укараняць гэты досвед паўсюль.

Слонімец прыме ўдзел у парадзе перамогі

|

З Беларусі на парад Перамогі ў Маскву, які адбудзецца 9 траўня, запрошаныя толькі 7 чалавек, у іх ліку і Мікалай Іванавіч Лакцюшын – адзіны ветэран вайны з Гарадзеншчыны, са Слоніма.

За кошт колькасці месцаў падвысілі іх камфортнасць

|

Сёння пасля рамонту адкрыецца вялікая зала кінатэатра «Кастрычнік»: тут з’явілася спецыяльнае падсвятленне ў глядацкіх шэрагах, якое дазволіць убачыць нумар ў цемры, крэсла ў зале замянілі на мяккія і камфартабельныя. Праўда, колькасць месцаў паменьшылася – з 503 да 400.

Прырода траўматычных выпадкаў на вытворчасці

|

П’янства на працоўных месцах і састарэлае абсталяванне на прадпрыемствах застаюцца галоўнымі прычынамі смяротных выпадкаў на прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемствах Гродзеншчыны.

Замежны «прысмак» мясцовых цыгарэт

|

На Гродзенскай тытунёвай фабрыцы «Нёман» сёлета пачнецца кантрактная вытворчасць цыгарэт дзвюх замежных кампаній: Imperial Tobacco пачне выпуск цыгарэт маркі R1 і міжнародная Tobacco International Enterprisise Lmt. – марак Oscar і Oscar Super Slims.