Цмок у парку Жылібера восенню зменіць колер

У мінулым годзе ў парку Жылібера з’явілася незвычайнае дрэва з лазы, у гэтым годзе там размясцілі яшчэ і цмока. Гэтыя архітэктурныя формы створаны рукамі гарадзенскага майстра Яўгена Блудава. Як яны з‘явіліся і які таямнічы сэнс хаваюць у сабе, мы даведаліся ў гутарцы з аўтарам.

Трэба так! Новыя конкурсы і намінацыі Пятага AD.NAK!

|

Стартаваў Пяты фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!, які штогод звяртае ўвагу прафесійных рэкламшчыкаў і грамадства да рэкламы і іншых сродкаў маркетынгавых камунікацый, выкананых на беларускай мове. У гэтым годзе адбыліся значныя змены – пашырылася колькасць намінацый, абнавілася конкурсная праграма.

У Гродне выступіць джазавы дуэт Паўла і Алены Аракелянаў

|

Майстар саксафона Павел Аракелян і яго сястра Алена выступяць у межах другога дня фестывалю журналістыкі “Твой стыль”. У праграме: аўтарскія джазавыя кампазіцыі, блюз і фанк на англійскай і беларускай мовах (на вершы вядомых паэтаў).

Сяргей Грыневіч: Жывапіс гэта андэграўнд

“Твой стыль” прачытаў інтэрв’ю знакамітага гарадзенскага мастака часопісу “LO_ok” і выбраў дзевяць цікавых цытат для тых, хто не мае часу чытаць тэкст цалкам.

Напярэдадні фестывалю “Твой стыль”: новы паэтычны слэм з новымі ўдзельнікамі!

|

Трэці гарадзенскі паэтычны слэм пройдзе ў чацвер 15 мая ў дворыку антыкафэ “Жывы час”. На ім мы прадставім маладое пакаленне гарадзенскіх паэтаў. Таксама гасцей чакаюць новыя вядучыя, новая сістэма выбару пераможцы і выступ мінскага гурта Handmade (на фота).

“Мова Нанова Гародня” – цяпер і для дзетак

На чарговым занятку “Мова нанова” ў Гродне вядучыя прэзентавалі новы блок, распрацаваны адмыслова для дзетак. Асноўнай жа тэмай сустрэчы была сучасная беларуская паэзія.

Удзельнік апытання ў Гродне: Не трэба спорт прыплятаць да палітыкі

| Без катэгорыі

Перад хакейным чэмпіянатам у многіх беларускіх гарадах, у тым ліку ў Гродне, праведзены арышты актывістаў апазіцыі. “Як вы да гэтага ставіцеся? Чаго, на вашу думку, баяцца ўлады?” — на гэтыя пытанні адказваюць жыхары Гродна.

Фестываль Cinema Perpetuum Mobile наведае Гродна

|

Пазаконкурсную праграму анімацыі і беларускага кіно ад міжнароднага фестывалю Cinema Perpetuum Mobile гарадзенцы змогуць пабачыць 17-18 мая ў антыкафэ “Жывы час”.

Паўла Савіцкага выклікалі ў зборную Беларусі

|

Паўабаронца “Нёмана” мае шанец дэбютаваць у складзе галоўнай каманды краіны ўжо на наступным тыдні.

Іван Крэнь: вядомы і невядомы

Пасля больш як году цяжкай хваробы адышоў з жыцця прафесар ГрДУ, навуковы кіраўнік шэрагу вядомых даследчыкаў Іван Платонавіч Крэнь.