Гарадзенцам адключаць гарачую ваду 26-28 красавіка. А потым яшчэ ў маі, чэрвені і ліпені

|

З 26 па 28 красавіка Гарадзенскія цеплавыя сеткі будуць праводзіць выпрабаванні на цеплавыя і гідраўлічныя страты па зоне цеплазабеспячэння “Паўночнай” міні-ЦЭЦ. Гарачай вады не будзе на вуліцах: Багуцкага, БЛК (акрамя №40-46), Горкага (з №72 і далей па цотным баку, з №89 і далей па няцотным баку), Гаспадарчая (№19, 34, 4, 21, 23, 29), Урублеўскага, Друскеніцкі тупік (№2), Дамброўскага, Дубко (№7, №5), Камарова, Курчатава (да №12 па цотным баку, па №17А па няцотным баку (акрамя №1), Мясніцкая (№28), Санаторная, Будаўнікоў (цотны бок), Сухамбаева, Серафімовіча (акрамя №1, 1А, 2, 2/1), Талстога.

 

А з 12 мая пачнуцца прафілактычныя адключэнні вады ў асобных раёнах горада, піша “Гродзенская праўда”.

Ліквідатарка чарнобыльскай катастрофы: “Усё ўзгадваецца, дастаткова заплюшчыць вочы”

|

Сёлета 26 красавіка спаўняецца 30 гадоў з дня катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Многія жыхары Гомельскай і Магілёўскай абласцей вымушаныя былі тады пакінуць родныя мясціны і па-новаму абжывацца на Гарадзеншчыне. Карэспандэнт “Свабоды” наведаўся ў госці да былых жыхароў чарнобыльскай зоны, якія пражылі па 25 гадоў у Вялікай Бераставіцы.

На Днях культуры Ізраіля ў “Чырвонай зорцы” бясплатна пакажуць “Медузы” Этгара Керэта

|

Фільм лаўрэата Канскага фестывалю, ізраільскага пісьменніка і рэжысёра Этгара Керэта “Медузы” можна будзе пабачыць у кінатэатры “Чырвоная зорка” 25 красавіка. Прагляд арганізуе “Гроднааблкінавідэапракат” сумесна з Амбасадай Ізраіля ў Беларусі.

Жаданне, планаванне і апантанасць. Як гарадзенец звольніўся з дзяржаўнай працы і пачаў уласную справу

“Тры крамы пад адным дахам” – менавіта так апісваюць сваё месца працы тры маладыя прадпрымальнікі з Гродна. Яшчэ год таму кожны з іх працаваў паасобку, але мінулай вясной хлопцы аб’ядналіся, каб стварыць агульны праект – “Краму Ц”. Адзін з іх – 30-гадовы Антон Янкоўскі – дзеля ўласнай справы адмовіўся ад працы выкладчыка. І не шкадуе.

Не бывае злачынства без слядоў. Як працуюць гарадзенскія судовыя эксперты

|

Марат і Аляксандр знаёмыя даўно. Марат адклікнуўся на просьбу сябра пазычыць яму грошай. У дамоўлены час Аляксандр прыйшоў вяртаць пазыку. Праўда, Марату здалося, што грошы несапраўдныя… Аляксандр яго забіў. Такі сцэнар забойства расследавалі журналісты разам з супрацоўнікамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Злачынства зымітавалі, каб паказаць асаблівасці працы экспертаў. Мерапрыемства было прымеркавана да трохгоддзя існавання камітэту, якое адзначылі 14 красавіка.

Аднаўленне судаходнага шляху паміж Гродна і Каўнасам абмяркоўвалі ў Гродне

|

Праект па аднаўленні суднаходнага шляху праз беларуска-літоўскую мяжу абмяркоўвалі на сустрэчы кіраўніцтва Гродна з адміністрацыяй шасці гарадоў Літвы, паведамляе Белта са спасылкай на старшыню Гродзенскага гарвыканкама Мечыслава Гоя.

Мужчына, які ледзь не памёр на пешаходным пераходзе, знаходзіцца ў цяжкім стане ў шпіталі

|

Стан гарадзенца, якому ўвечары 18 красавіка стала кепска на скрыжаванні БЛК і праспекта Будаўнікоў, ацэньваецца як цяжкі. Пачаткова мужчыну палічылі мёртвым, але пасля яго ўдалося рэанімаваць. Пакуль невядома, як гэта адаб’ецца на мозгу, бо чалавек перанёс клінічную смерць, а гэта азначае змярцвенне тканак мозгу.

Не толькі зносіць. Што яшчэ можна рабіць з драўлянай архітэктурай?

|

Адметны драўляны дом на вуглу Валковіча і 17 Верасня павінны знесці сёлета. Штогод у Гродне зносяць некалькі старых будынкаў. Занядбаныя і забытыя дамы пустуюць і ператвараюцца ў руіну да часу, аж не робяцца пагрозай для гараджан. Гэта добра вядомы гарадзенскі сцэнарый. Але ў суседніх краінах ды нават у Расіі ёсць прыклады таго, як вярнуць такім дамкам даўнюю прыгажосць.

Да 60-гадовага юбілею Гродзенскi парк атракцыёнаў адкрые новыя каруселі

Права арэнды зямлі ў парку Жылібера для размяшчэння атракцыёнаў прадалі за 2 млрд рублёў. Аўкцыён праходзіў у гарвыканкаме 19 красавіка. Бліжэйшыя 20 гадоў пляцоўкай у парку працягне карыстацца ТАА “Гродзенскі парк атракцыёнаў”, які мае сямігадовы досвед працы ў гэтым месцы.

Vinsent у Гродне паабяцаў заспяваць хіп-хоп на Дажынках. Калі запросяць

|

Размовы пра музычную творчасць і Саладуху, літаратурна-тэатральныя замалёўкі і хіп-хоп на раёне, а галоўнае, “той самы беларускамоўны хіп-хоп” у выкананні Vinsentа чакалі слухачоў “Мова нанова” на занятках 18 красавіка. Рэпер пачуваўся ў Гродне вольна, як у сябе на раёне, не цураўся далучацца да дзеяў у зале і шчыра адказваў на пытанні. Мы запісалі пяць самых яскравых разважанняў.