У Гродне адкрылася выстава дыназаўраў з мантажнай пены
Гарадзенская выставачная зала быццам перанеслася на мільёны гадоў у мінулае. У створаных там джунглях можна пагрузіцца ў эпоху велізарных яшчараў, пабачыць як страшнага тыраназаўра Рэкса, гэтак і малых дыназаўрыкаў, якія толькі вылупіліся з яек.