У конкурса “Будзь у Трэцім!” з’явілася свая старонка

|

Усю інфармацыю пра канкурсантаў, членаў міжнароднага журы, падрабязнасці конкурсу і ўмовы галасавання можна знайсці ў адным месцы.

На матч “БАТЭ” – “Фенербахчэ” можа прыехаць каля 500 заўзятараў з Турцыі

Намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Гродзенскага аблвыканкама Віталь Стасюкевіч расказаў аб падрыхтоўцы да прыёму на ЦСК “Нёман” матча 1/16 фінала Лігі Еўропы.

Аперацыю па трансплантацыі ныркі ўпершыню правялі ў Гродне

|

Аперацыю на базе абласнога клінічнага шпіталя ў ноч з 2 на 3 лютага выканалі хірург, кандыдат медыцынскіх навук Эдуард Магілевец і загадчык аддзяленнем Юры Паваланскі з удзелам загадчыка аддзялення нефралогіі, ныркавай замяшчальнай тэрапіі і трансплантацыі ныркі РНПЦ трансплантацыі Алега Калачыка.

Затапіла вуліцу Таўлая

Прарыў вадаправоднай трубы здарыўся 4 лютага каля 13.30 на вул. Таўлая, ля ветэрынарнай клінікі. Вадою затапіла частку вуліцы ды блізкі да месца здарэння прыватны гараж.

Ці лёгка стаць дыджэем у Беларусі? На сувязі Dj Mironoff

Сяргей любіць футбол і падарожжы, але поспеху дасягнуў у працы дыджэя. Чаму ён не грае ў адноўленым “Флінце”? Ці карыстаецца аўтарытэтам Моладзевы Цэнтр Гродна? Ці крута быць дыджэям у Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні Dj Mironoff адказаў адмыслова для чытачоў “Твайго стылю”.

Горад у здымках: будова філармоніі

| Без катэгорыі

Фотакарэспандэнтка “Твайго стылю” зірнула на тое, як ідзе праца на адной з буйнейшых будоўляў горада – рэканструкцыі абласной філармоніі.

Чэрнік на праглядзе ў “Растове”

Адзін з лепшых галкіпераў чэмпіянату Беларусі і ФК “Нёман” Сяргей Чэрнік адправіўся на прагляд у клуб “Растоў”, які гуляе ў расійскай “прэм’ер-лізе”. Па выніках галасавання заўзятараў ФК “Нёман” Сяргей стаў лепшым гульцом сезона 2011-2012 года.

Адліга ў Гродзенскай вобласці працягнецца яшчэ тыдзень

|

Паводле “Гроднааблгідрамету” ў бліжэйшы тыдзень дзённая тэмпература паветра ў Гродне застанецца вышэй за 0, а ўначы будзе прымарожваць.

На матч “БАТЭ” з “Фенербахчэ” гарадзенцам давядзецца дабірацца пешкі

|

Гродзенская ДАІ папярэджвае, што ў дзень гульні, 14 лютага,  стаянкі на прылеглых да стадыёна “Нёман” вуліцах будуць забароненыя.

Першае спатканне Тайгі і Шэрхана

|

Амурскі тыгр, якога прывезлі ў Гродзенскі заапарк у лістападзе мінулага году, упершыню выйшаў у агульны вальер з тыгрыцай, што жыве ў заапарку з 2011 года.