Следчы камітэт назваў самыя распаўсюджаныя карупцыйныя злачынствы Гарадзеншчыны
Фіктыўнае працаўладкаванне і выдача прэмій, крадзеж і прычыненне шкоды праз злоўжыванне паўнамоцтвамі – адныя з самых распаўсюджаных, разам з хабарніцтвам, карупцыйных злачынстваў у Гродзенскай вобласці. Пра гэта паведаміў кіраўнік абласнога упраўлення СК Іосіф Леанко, піша Белта.