Вядомы чэшскі хакеіст Яраслаў Крыстэк вярнуўся ў Гродна
Адзін з лепшых нападаючых “Нёмана” апошніх гадоў – Яраслаў Крыстэк – вярнуўся ў Гродна. Заўзятары каманды вераць, што чэх зможа вярнуць гарадзенскі клуб у лідэры чэмпіянату.
Адзін з лепшых нападаючых “Нёмана” апошніх гадоў – Яраслаў Крыстэк – вярнуўся ў Гродна. Заўзятары каманды вераць, што чэх зможа вярнуць гарадзенскі клуб у лідэры чэмпіянату.
Першага снежня Радыё Гродна споўніцца 16 год. Адзін з самых харызматычных вядучых рэгіянальнай радыёстанцыі, вядучы “Барадатага шоў”, распавёў пра асаблівасці працы ў прамым эфіры, мінулае пажарніка і чаму яго называюць “галоўным гусём горада”.
Упершыню ў Гродне адбудзецца сустрэча выпускнікоў гарадзенскага “Нёмана”. Футбалісты ўсіх часоў плануюць сабрацца ў сярэдняй школе №18, у якой вучыліся вядомыя гарадзенскія футбалісты Сяргей Гурэнка (на фота вышэй) і Павел Савіцкі.
Гарадзенскі Old City не абмінуў магчымасць і далучыўся да сусветнага “дня распрадажаў”. Сотні гарадзенцаў ноччу паехалі за пакупкамі. У выніку на паркоўцы цэнтра амаль не было вольных месцаў.
Распаўсюджвальнікі квіткоў кажуць, што выступ у Гродне будзе апошнім беларускім канцэртам лідара і вакаліста гурта Дзімы Іванова. У хуткім часе ён з’язджае жыць у В’етнам.
Пераможца Еўрабачання-2009 зноў прыедзе ў Гродна. Гэтым разам ён дасць канцэрт з гуртом Milki, які стварыў адмыслова пад гэтым самы конкурс. Гурт не прайшоў нацыянальны адбор, але Рыбак і надалей займаецца яго прасоўваннем. У складзе гурта ёсць і гарадзенка – Вікторыя Назарко.
Канцэрт адбудзецца 12 лістапада у 19.00 у канцэртнай залі ГрДУ ім. Янкі Купалы.
Новая арыгінальная гульня ад гарадзенскай каманды дапаможа вывучаць беларускую мову і добра праводзіць час. Падтрымаць выданне гульні, якая не мае адпаведнікаў, можа кожны з дапамогай краўдфандынгу.
Візавыя цэнтры Польшчы адкрыюцца ў Гродне, Лідзе і яшчэ шасці гарадах Беларусі ў сакавіку 2016 года. Пасярэдніцкія паслугі будуць каштаваць не больш за 15 еўра за адзін камплект дакументаў, піша TUT.BY.
Больш за год стаіць пусты палац XVIII стагоддзя ў самым цэнтры Гродна. Доўгі час тут знаходзілася вайсковая камендатура, зараз жа яго рыхтуюць да продажу з аўкцыёну.
Не паспеў скончыцца футбольны сезон у Беларусі, як на гульцоў гарадзенскага “Нёмана” з’яўляецца попыт. Першыя чуткі, якім знайшлося месца на спартыўных сайтах, звязаныя з маладымі футбалістамі, якіх на працягу двух гадоў рэгулярна выклікалі ў маладзёжную зборную. Гэта Павел Савіцкі і Уладзіслаў Васiлючак. Калі паўабаронца ўдала правёў рэшту сезону, то малады галкіпер палову чэмпіянату прасядзеў на лаўцы запасных.