Першая яхта на Аўгустоўскім канале
У мінулую суботу першая рачная яхта перасекла польска-беларускую мяжу на Аўгустоўскім канале, раней міжнародныя сплавы па канале арганізоўваліся толькі на байдарках. Дарэчы, турыстаў, якія жадаюць адправіцца ў падарожжа па гістарычным водным шляху ў камфортных умовах на яхце, значна больш, чым у спартанскіх «байдарачных умовах».