Бюджэт Гродзенскай вобласці перавыкананы

|

За першыя 9 месяцаў года плацельшчыкі  Гродзенскай вобласці ў бюджэт пералічылі  5148,3 мільярда  рублёў –  на 718 мільярдаў больш, чым планавалася.

18 кастрычніка Гродзенскі абласны гаспадарчы суд разгледзіць справу Валера Булгакава

Рэдактар часопіса «Arche» павінен з’явіцца ў суд па справе аб сканфіскаваных у яго кнігах і часопісах.

Беларусы абскардзілі рашэнне літоўскіх улад пра забарону ўезду на тэрыторыю краіны

|

Каардынатар грамадскай кампаніі “Астравецкая атамная – гэта злачынства!” Мікалай Уласевіч і каардынатарка Беларускай антыядзернай кампаніі Таццяна Новікава 16 кастрычніка падалі скаргу ў Адміністратыўны акружны суд Вільні.

У Лідзе збяруцца рыцары

|

Фестываль сярэднявечнай культуры пройдзе ў Лідзе 20 кастрычніка. У праграме паядынкі рыцараў меч на меч, бугурты (агульныя бойкі) пяцёрак, бугурты за сцяг ды за караля.

Музычны перфоманс у музеі Адама Міцкевіча ў Наваградку

|

Дом-музей Адама Міцкевіча 20 кастрычніка запрашае на канцэрт Максіма Іўкіна, Рамана Яраша і Віктара Сямашкі.

Кнігу пра гісторыю Ваўкавыска ў міжваенны час выдадуць у Гродне

|

Двухтомнік пра “Ваўкавыск міжваенны” рыхтуецца да выдання ў гарадзенскай друкарні “ЮрСаПрынт”, якая спецыялізуецца ў краязнаўчай літаратуры з абшару Гарадзеншчыны. 

Цягам тыдня з праектамі забудовы Гродна зможа азнаёміцца кожны

|

Праекты прадстаўлены ў фае актавай залі інстытута “Гроднаграмадзянпраект” на вул.Дзяржынскага, 2/1, піша vgr.by.

З сейфа крамы ў Міры зніклі 70 мільёнаў рублёў

|

Дзе ляжыць ключ, злодзею паказалі самі прадаўцы.

У Гродне пройдзе XIII Восеньскі Фестываль клубаў ЮНЭСКА

|

Тэма сёлетняга фэсту, які адбудзецца 3-4 лістапада на базе гімназіі №1 Гродна, – талерантнасць.

Эколагі: кліматычныя змены ўплываюць на Нёман больш, чым дзейнасць чалавека

|

Цягам тыдня ў межах праекта Праграмы развіцця ААН “Кіраванне рачнымі басейнамі і адаптацыя да змены клімату ў басейне ракі Нёман” пройдуць семінары і азнаямляльныя паездкі па басейне Нёмана.