На дзень горада ў парку Жылібера зладзяць свята фарбаў ColorFest
У суботу, 17 верасня, у рамках святкавання 888-годдзя Гродна на летняй эстрадзе парку імя Жылібера адбудзецца дзіцячае свята фарбаў ColorFest.
У суботу, 17 верасня, у рамках святкавання 888-годдзя Гродна на летняй эстрадзе парку імя Жылібера адбудзецца дзіцячае свята фарбаў ColorFest.
Як клапаціцца пра здароўе сардэчна-сасудзістай сістэмы? Што рабіць, каб дапамагчы арганізму паўнавартасна функцыянаваць, а чаго лепш пазбягаць? Пра гэта на сустрэчы з гарадзенцамі ў этнакраме “Цудоўня” расказаў Алесь Спіцын, мінскі біёлаг, які займаецца вывучэннем лекавых раслін.
У сераду, 14 верасня, стала вядома, што гарадзенская міліцыя не будзе выстаўляць КПП на Дзень горада. Пра гэта тэлеканалу “Гродна плюс” паведаміў намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Гродзенскага аблвыканкама Віталь Стасюкевіч.
Каля 40 барадачоў і вусачоў сабралася ў цэнтры горада ўвечары 14 верасня на масавым забегу прысвечаным Дню горада. Яны прабеглі 888 метраў – лічба прымеркавана да 888-й гадавіны з першай узгадкі горада ў пісьмовых крыніцах. Праўда, не ва ўсіх бароды былі сапраўдныя.
За першыя некалькі дзён набору на адкрытыя прэзентацыі гэтай адукацыйна-асветніцкай праграмы ужо запісалася больш за 250 чалавек.
Нікому непатрэбны шыкоўны будынак у цэнтры Гродна ужо 30 гадоў працягвае разбурацца. Нядаўна невядомыя разбілі “новае” акно на фасадзе дома, які выходзіць на плошчу Савецкую.
Арганісты з з Беларусі, Польшчы, Расіі, ЗША, Ізраіля, Германіі, Японіі ды Італіі дадуць серыю канцэртаў у Гродне з 20 верасня па 24 лістапада, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў адміністрацыі Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа.
Пасля таго, як у інтэрнэце былі апублікаваныя твары асоб, што пачалі бойку з кантралёрамі, мужчыны самі прыйшлі ў міліцыю.
Міліцыі спатрэбілася каля дзвюх гадзін перамоваў, каб абясшкодзіць хлопца з нажом, які ўвечары 13 верасня кідаўся на родную маці. У выніку ў сямейным канфлікце пацярпеў айчым, якога забрала хуткая дапамога. Сам 30-гадовы агрэсар пасля перамоваў здаўся.
П’яныя гарадзенцы – два хлопцы і дзяўчына – у тры гадзіны ночы 26 жніўня прагульваліся па вуліцы Савецкай з вялізным букетам кветак і дрэўцам. Як пазней высветлілася, расліны скралі з клумбы ля помніка-танка, на плошчы Савецкай. Кампанія трапіла ў аб’ектыў камер відэаназірання і цяпер міліцыя шукае аматараў раслін, паведамілі ў прэс-службе гродзенскай міліцыі.