Велаактывісты Беларусі ўпершыню сустрэліся разам
Сустрэча велаактывістаў прайшла ў Гродна 17-18 верасня. Яе арганізатарам стала ініцыятыва “Вела-Гродна”. Галоўнай мэтай першага ў Беларусі ВелаФорума было знаёмства актывістаў веларуху, наладжванне сталых кантактаў дзеля далейшага супрацоўніцтва, а таксама планаванне сумесных мерапрыемстваў.