Пра тое, што Лідзія Ярмошына не ведае, навошта патрэбны сацыяльныя сеткі, старшыня ЦВК асабіста заявіла на ўсю краіну, а мо і на ўвесь свет: “Вот я, например, совершенно не представляю, зачем нужны социальные сети. Совершенно не понимаю… Поэтому для меня это представляется как нечто бесполезное, надуманное и такое вот понтовое, что свойственно только молодежи”. Найбольш актыўнымі выбаршчыкамі яна лічыць людзей старэйшага ўзросту – з каторымі, паводле яе, трэба сустракацца асабіста.
За акіянам усё інакш – са Злучаных Штатаў Амерыкі спецыяльна для “Твайго стылю” піша Ірына Новік.