“Забег цвярозасці” адбудзецца ў Гродне

|

Акцыя адбудзецца ў абед 1 студзеня ў Пышках. У праграме акцыі – 3-х кіламетровая дыстанцыя, масавая зарадка, гарбата і фотасэсія.

Топ-бізнесоўцы Гарадзеншчыны: хто яны?

У 1997 годзе разам з бацькам, братам і яшчэ некалькімі партнёрамі ён купіў два станкі, на якіх распачаў вытворчасць панчох. Сёння ён узначальвае ТОП-50 самых паспяховых бізнесоўцаў Гарадзеншчыны па версіі ej.by.

Беларусь не хоча дадатковых цягнікоў да Беластока

|

Польскае міністэрства інфраструктуры і развіцця гатовае дафінансаваць у 2015 г. дадатковы цягнік да Гродна, але беларускі бок пакуль у гэтым не зацікаўлены.

“Нёман” разыйшоўся: 21 гол у трох сустрэчах

|

На Калядныя канікулы гарадзенскі “Нёман” зрабіў сваім заўзятарам добрыя падарункі. У апошніх трох турах чэмпіянату Беларусі гарадзенцы закінулі сваім супернікам 21 шайбу, пры гэтым прапусціўшы ўсяго толькі тры.

Постаці 2: Ала Клемянок (Страшынская)

|

“Беларускае слова захоўваецца на генным ўзроўні, – лічыць смаргонская паэтка і журналіст Ала Клемянок (Страшынская), якая бачыць сябе больш у паэзіі, бо яна  вечная. – Газета жыве адзін дзень. І якія б нашыя журналісцкія творы не былі геніяльныя, тым не менш актуальнасць іх страчваецца”.

Выйшла з друку “Заходнебеларуская Атлантыда” Ігара Мельнікава

|

У выдавецтве “Галіяфы” ўбачыла свет “Заходнебеларуская Атлантыда” — кніга кандыдата гістарычных навук і журналіста “Новага часу” Ігара Мельнікава. Гэта другое выданне з серыі “Бібліятэчка Новага часу”.

Віншуем са Святамі!

|

Шаноўныя чытачы! “Твой стыль” шчыра віншуе вас з зімовымі святамі: Калядамі і надыходзячым Новым годам!

Гродна ў Instagram: напярэдадні Каляд і Новага году

|

Да святаў “Твой стыль” узгадаў пра ранейшы праект “Гродна ў Instagram” і праверыў, якія святочныя фота рабілі гарадзенцы цягам апошняга тыдня. Высветлілася, што ці не кожны палічыў сваім абавязкам сфатаграфаваць сваю хатнюю елачку або гарадскую ілюмінацыю. Прэзентуем выбраныя фота.

У Гродне прэзентавалі гістарычныя стравы горада

|

У панядзелак, 22 снежня, у Гродне ў антыкавярні “Жывы час” адбылася прэзентацыя гістарычных страваў горада. Гродзенскія пернік, тварожнік і пудынг, якія елі гараджане дзясяткі гадоў таму, прэзентавалі мясцовыя краязнаўцы і гісторыкі. Стравы можна было не толькі паспрабаваць, але і атрымаць унікальную паштоўку з іх рэцэптам.

Яраслаў Крыстэк вяртаецца?

|

Адзін з лепшых нападаючых «Нёмана» апошніх гадоў – Яраслаў Крыстэк – вярнуўся ў Гродна. Вось толькі кіраўніцтва гарадзенскага клуба пакуль не спяшаецца падпісваць чэшскага форварда.