Суд пацвердзіў: чалавек без рукі вінаваты, бо апладзіраваў
Скаргу Канстанціна Капліна – гродзенца, асуджанага за ўдзел у акцыі маўклівага пратэсту 3 ліпеня, Гродзенскі абласны суд пакінуў без задавальнення.
Інвалід Каплін, які не мае правай рукі, быў затрыманы на Савецкай плошчы за тое, што, як вынікала з міліцэйскага пратаколу, ён «пляскаў у ладкі».