Святлана Куль: “Нельга паэтычна не думаць, калі ходзіш па гэтых вуліцах”
Вядомая прафесар археалогіі і этналогіі Святлана Куль-Сяльверстава прэзентавала сваю першую кнігу вершаў. На прэзентацыі ў гарадзенскім Новым замку 21 лістапада паэтка ўзгадала гісторыю, дзякуючы якой прыйшла ў паэзію, распавяла пра ролю горада ў творчасці і пазнаёміла са сваёй кнігай “Вершы, байкі, паэмы”.