Гарадзенскія газеты зноў друкуюцца ў Гродне
Гарадзенская друкарня аднавіла з пятніцы друк мясцовых дзяржаўных газет, які з вечара 3 лістапада з-за аварыі друкарскага станка быў прыпынены.
Нягледзячы на сур’ёзнасць аварыі і тое, што расійскае прадпрыемства, у якога ў 2004 г. быў набыты станок, збанкрутавала, рамонт не заняў шмат дзён.