У цэнтры Гродна будзе на яшчэ адну бясплатную паркоўку менш

|

Перабудоўваць паркоўку ля парка Жылібера, побач з брацкай магілай жаўнераў Другой сусветнай, пачалі ў панядзелак, 26 верасня. Неўзабаве яе цалкам ліквідуюць. Падстава для гэтага – жаданне максімальна паскорыць праезд транспарту па гэтым фрагменце вуліцы.

Гарадзенца прысудзілі да 13 гадоў калоніі за перавозку амаль 40 кг наркотыкаў

|

Жыхар Гродна прыгавораны да 13 гадоў калоніі за перавозку амаль 40 кг наркотыкаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА памочнік пракурора Гродзенскага раёна Артур Валентукевіч.

“Трэба было ехаць з ім”. Маму Сашы Аўдзевіча, які праехаў Еўропу “на руках”, пазбавілі дзяржаўнай дапамогі

Беларус Саша Аўдзевіч, які праехаў 4 тысячы кіламетраў на хэндбайку па Еўропе, вярнуўся на радзіму і даведаўся: яго маму пазбавілі дапамогі па дагляду за інвалідам. Асноўная прычына – за Сашам адсутнічаў кругласутачны дагляд. TUT.BY разбіраўся, што да чаго.

“Кажуць – яна ведзьма, але яна патрэбна Амерыцы”. Чаму прафесарка Шэрман раіць прагаласаваць за Хілары

|

Упершыню ў гісторыі Злучаных Штатаў жанчына-кандыдатка ў прэзідэнты мае рэальныя шанцы на перамогу ў выбарах. Супрацьстаянне рэспубліканцаў і дэмакратаў абвастраецца такім чынам яшчэ і гендарным супрацьстаяннем. Трамп – такі “просты свойскі мужык”, Хілары – строгая і патрабавальная “ведзьма”. Прафесарка Элізабет Шэрман, выкладоўца American University і дырэктарка Center for Women in Politics and Public Policy падзялілася сваім бачаннем сітуацыі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

Арганізатары Hrodna Media Weekend: “Рэагуем на актуальныя патрэбы медыйшчыкаў”

24-25 верасня паўсотні блогераў, рэдактараў, актывістаў пераймалі лепшы досвед медыямэнаджмэнта ў беларускіх калег. Два інтэнсіўныя дні майстар-класаў, дыскусій, прэзентацый, удзельнікі з розных куткоў краіны, спікеры з багатым прафесійным даробкам. Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці Сектар” падрыхтавала праграму на самыя апошнія запатрабаванні журналістаў і актывістаў, якія вядуць свае інфапраекты, піша baj.by.

Рэканструкцыя на Маладзёжнай: да старога фасада дабудавалі новы дом

|

У верасні 2015 года ад старога дома па вуліцы Маладзёжнай №3 пакінулі толькі фасад. Тады ж заказчык абяцаў узнавіць дом, які б упісваўся ў архітэктуру вуліцы. Праз год аб’ект набліжаецца да завяршэння, будаўнікі прыбралі агароджы і паказалі гарадзенцам навабуд з адной захаванай арыгінальнай сцяной. Пасля завяршэння ўсіх работ у новым будынку размесцяцца офісы.

Hrodna Media Weekend сабраў у Гродне журналістаў, рэдактараў і выдаўцоў з усёй Беларусі

|

Журналісты і рэдактары з Гродна, Мінска ды іншых рэгіёнаў Беларусі сабраліся 24-25 верасня ў Гродна на прафесійным форуме Hrodna Media Weekend. Цягам двух дзён прыйшоў шэраг майстар-класаў па самых розных тэмах – ад рэдагавання і працы ў сацыяльных медыях да стварэння супольнасці, краўдфандынгу і натыўнай рэкламы.

Гарадзенскія лютэране ўсталююць сонечныя батарэі на доміку пастара

|

Міністэрства культуры і ўпраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама далі станоўчы адказ лютэранам Гродна наконт усталёўкі сонечных батарэй на даху аднапавярховай прыбудовы да будынка кірхі.

У Гродзенскай вобласці загудуць сірэны – 28 верасня пройдзе планавая праверка

|

Праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва пройдзе на Гарадзеншчыне 28 верасня. Гэта неабходна, каб пераканацца ў тэхнічнай працаздольнасці сістэмы на выпадак рэальных надзвычайных сітуацый або стыхійных бедстваў.

Сустрэча ў “Цудоўні” “Птушкі вакол нас”: як, дзе і каго назіраць, або ўводзіны ў birdwatch

|

Хто яны – гарадзенскія птушкі? Дзе іх шукаць? Што патрэбна, каб іх пабачыць, пачуць, пазнаць? Якіх птушак можна паказаць дзецям у ваколіцах Горадні? На гэтыя і іншыя вашыя пытанні адкажа беларускамоўны спецыяліст:  пра альтэрнатыўны спосаб баўлення часу на прыродзе распавядзе Дзьмітры Вінчэўскі – арнітолаг, бёдвотчар, актывіст Гарадзенскага аддзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і рэдактар сайту “Птушкі штодня” www.birdwatch.by.