ААН прагназуе выміранне беларусаў
Даклад ААН “Перспектывы насельніцтва свету” за 2015 год прадказвае нашай краіне скарачэнне колькасці насельніцтва на некалькі дзесяцігоддзяў наперад.
Даклад ААН “Перспектывы насельніцтва свету” за 2015 год прадказвае нашай краіне скарачэнне колькасці насельніцтва на некалькі дзесяцігоддзяў наперад.
13 жніўня ў Гродна прыехаў чарговы кандыдат на вылучэнне ў прэзідэнты – лідар АГП Анатоль Лябедзька.
13 жніўня патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька прыехаў у Гродна і на Паўднёвым рынку збіраў подпісы ў падтрымку свайго вылучэння. Цікаўныя гарадзенцы азнаёміліся з яго праграмай “Міліён новых працоўных месцаў”.
Лета ў гэтым годзе выдалася анамальна спякотным. Цяжка пераносяць гарачае надвор’е не толькі людзі, але і жывёлы. “Твой стыль” адправіўся ў гарадзенскі заапарк, каб даведацца, як яго махнатыя жыхары пераносяць спякоту.
Летам на гарадзенскіх вуліцах сталі часцей з’яўляцца аўтаматы, якiя разліваюць газіраваную ваду і ліманад.
Карэспандэнт “Твайго стылю” вырашыў на ўласнай скуры выпрабаваць усе цяжкасці працы за станком. Для гэтага мы адправіліся на адно з гарадзенскіх прадпрыемстваў па вырабу металічнай прадукцыі.
Ініцыятыва “ВелаГродна” і пошукавы атрад “ЦэнтрСпас” запрашаюць гарадзенскіх раварыстаў да стварэння ВелаПатруля – валанцёрскай групы па пошуку зніклых людзей.
Адно з самых цікавых месцаў Гродна – старыя могілкі па вуліцы Антонава, праваслаўныя і каталіцкія. А ёсць яшчэ габрэйскія могілкі ў Пышках, Францішканскія парафіяльныя могілкі каля завулку Перамогі, вайсковыя могілкі на Белуша.
У Гродне прайшоў чарговы матч Кубка Беларусі па хакеі, дзе падапечныя Мілаша Голана сустракаліся з “Дынама-Бабруйск”. Гульня завяршылася чарговай перамогай гарадзенскіх хакеістаў з лікам 5:1.
Арганізатары турніру ў Польшчы “Мемарыял Януша Кусачыньскага” не дапусцілі беларускага кідальніка молата Івана Ціхана да старту па просьбе польскіх лёгкаатлетаў, якія не пажадалі спаборнічаць побач са спартсменам, чыя кар’ера заплямленая допінгавымі скандаламі.