“Нёман” прайграў кантрольны матч у Гарадзеі

|

Гарадзенскі “Нёман” правёў апошні кантрольны матч перад стартам другога круга чэмпіянату. У Гарадзеі 23 ліпеня жоўта-зялёныя сустракаліся з аднайменнай камандай і саступілі ёй з лікам 1:0.

Магія чорнага на SunDay-2016. Топ-7 аўто самага правільнага колеру

На Міжнародным аўтафестывалі SunDay-2016, што адбываўся ў Гродне 23 ліпеня, можна было пабачыць каля 200 самых розных аўтамабіляў. На фоне экзатычных мадэляў і машын усіх магчымых адценняў, міжволі ўзгадвалася сцвярджэнне Генры Форда: “Аўтамабіль можа быць любога колеру, пры ўмове, што ён чорны”.

Хакейны “Нёман” у таварыскім матчы саступіў балашыхінскаму “Дынама”

|

Хакеісты “Нёмана” правялі свой першы матч пад кіраўніцтвам Сяргея Пушкова. У таварыскім матчы, які прайшоў у Пінску 23 ліпеня, чырвона-чорныя традыцыйна сустракаліся з балашыхінскім “Дынама”. З лікам 3:1 перамогу атрымала расійская каманда.

Рэйтынг паводле вясёлкі: на SunDay-2016 сабраліся аўтамабілі ўсіх колераў спектру

|

Міжнародны фестываль аматараў аўтамабіляў 23 ліпеня сабраў у Гродне бльш за 150 выбітных машын з Беларусі і блізкага замежжа. Удзельнікі спаборнічалі ў намінацыях рэтра, цюнінга, аэраграфіі, электрамабіляў, баявых машын ды іншых. Мы склалі каляровы “рэйтынг” аўтамабіляў сёлетняга фэста паводле паслядоўнасці колераў у вясёлцы. Чырвоны, аранжавы, жоўты, зялёны, блакітны, сіні і фіялетавы – любы колер можа пасаваць сучаснаму аўто, даводзіць агляд сёлетняга SunDay.

У Гродне спартсмены ўпершыню прабеглі начную дзясятку

|

Начны забег па перасечанай мясцовасці зладзілі гарадзенскія спартсмены на Каробчыцкім “Алімпе”. Удзел у незвычайных спаборніцтвах, што пачаліся 23, а скончыліся 24 ліпеня, узялі 111 бегуноў. Каб цемра не стала перашкодай для спартсменаў, схілы гор падсвечваліся ліхтарамі. Празрыстасць судзейства забяспечвала сістэма электроннага хранаметража.

Аўтафестываль SunDay-2016 у Гродне: яшчэ больш, яшчэ яскравей, яшчэ гучней

|

Найбуйнейшы у Беларусі аўтамабільны фестываль праходзіць 23 ліпеня на тэрыторыі аэрадрома “Караліно” пад Гродна. Гэтым разам тэрыторыя фестывалю стала яшчэ большай, прыехала рэкордная колькасць цікавых аўто з Беларусі і суседніх краін, а хэдлайнер будзе сапраўды легендарны – расійскі рок-гурт “Чиж и Ко”.

У цішыні, але не ў крыўдзе. Як гарадзенка выхоўвае глухога ад нараджэння сабаку

Маленькага спаніеля Каця Шобат атрымала ў падарунак ад сябра. Праз пару дзён стала зразумела – шчанюк нічога не чуе. У поўнай цішыні сабачай глухаты павісла пытанне – як быць далей? Адказ на яго  мог даць толькі голас сэрца.

Auchan на Гэтманьскай у Беластоку павялічыцца – будаўніцтва ўжо пачалося

|

Гандлёвая галерэя Auchan Hetmańska, якая адкрылася ў 2008 годзе, пашыраецца. У выніку будаўніцтва, якое вядзецца ў заходняй частцы цэнтра, плошча павялічыцца да 25 тыс кв.м., а колькасць крамаў дасягне 60, піша poranny.pl.

“Мастацтва межаў не мае” – у Гродне прашла Летняя школа мастацтва для дзетак

Два тыдні малыя гарадзенцы займаліся творчасцю пад кіраўніцтвам выкладчыкаў з Літвы. Таму 23 ліпеня для іх дата вельмі важная. У гэты дзень  адкрыецца выстава прац, створаных пад час летняй школы.

Глядзіце, хто прыехаў! Кантракт з “Нёманам” падпісаў адзін з самых скандальных беларускіх футбалістаў

|

Абвінаваціць арбітраў у падсуджванні БАТЭ, паказаць заўзятарам гэтага клуба голую дупу, а праз год праз гукаўзмацняльнік папрасіць прабачэння за гэта. Публічна крытыкаваць трэнераў, штогод змяняць па дзьве каманды, калекцыянаваць пашпарты – гэта ўсё пра навабранца гарадзенскага “Нёмана” Філіпа Рудзіка, які мае дапамагчы выцягнуць гарадзенскі футбол з ямы.