Улады і валанцёры «змагаліся» са смеццем
«Светлым промнем» назвалі чыноўнікі працу гарадзенскай валанцёрскай ініцыятывы «Чысты лес – чысты розум». Яе ўдзельнікі прынялі ўдзел у круглым стале, які зладзіў Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.