Дзед Мароз на лімузіне ці Як запальваюць ёлкі

Яшчэ ў мінулую нядзелю перадсвяточны настрой злавіць было цяжка: шэрая непагадзь, сумныя твары мінакоў, засяроджаныя погляды на вітрыны і паліцы крамаў, цёмныя вуліцы… Нішто ў цэнтры Гродна не нагадвала аб набліжэнні Калядаў.

Па-за Еўропай ці ў сэрцы кантыненту? – Як паглядзець…

Сухаволя, Бэрнатай, Полацак. Гэта назвы населеных пунктаў у Польшчы, Літве, Беларусі, якія прэтэндуюць на права называцца геаграфічным цэнтрам Еўропы. Незалежна ад таго, які з трох варыянтаў мы абярэм, кожны жыхар Беларусі ўпэўнены, што ў цэнтры Еўропы жыве ён.

Нататкі фаершчыцы-пачаткоўцы: не гуляй з агнём

Гуляць з ім – занятак пусты і небяспечны. Затое, як высветлілася, з полымем можна сябраваць і рабіць такое, што ад захаплення прыпыняецца дыханне. У сваім артыкуле я хачу распавесці вам хто такія «фаершчыкі» ці «поістэры», і што яны робяць.

Анджаліка Борыс атрымала ўзнагароду

|

Анджаліка Борыс ўзнагарожана Міжнароднай прэміяй імя Казімежа Вялікага. Старшыня Еўрапарламенту Ежы Бузек віншуе Анджаліку Борыс з гэтай падзеяй. Анджаліка Борыс з’яўляецца старшынёй Саюзу палякаў на Беларусі з 2005 года, і за гэты час праявіла сябе, як сапраўдны змагар за правы палякаў.

Першыя абмарожаныя

|

З раптоўным надыходам сапраўдных маразоў у бальніцу хуткай дапамогі паступіў першы пацыент з абмаражэннем. Мужчына няўдала адпачыў (паспаў) на вуліцы, пасля святкавання дня народзінаў сябра. У выніку –сур’ёзнае абмаражэнне пальцаў рук.

Ірландская экзотыка напярэдадні Новага года

|

Школа ірландскага танца “Aliss Sunrise” запрашае 29 студзеня ў начны клуб “Флінт”, дзе у рамках карпаратыўнай вечарыны спартовага цэнтра “Ювента”, прэзентуе, практычна, свой дэбютны выступ.

Генадзь Мушперт вярнуўся ў Драмтэатр

|

Доўгі адпачынак Генадзя Мушперта скончыўся, і ён зноў кіруе Гарадзенскім Драматычным тэатрам на пасадзе галоўнага рэжысёра. Нагадаем, што спадар Генадзь цэлы год працаваў у Мінскім і Маладзечанскім тэатрах, дзе паставіў чатыры спектаклі, якія карыстаюцца поспехам ў гледача.

Батлеемскае святло набліжаецца

|

Заўтра раніцай Батлеемскі агонь перададуць на мяжы прадстаўнікам беларускіх скаўтаў польскія харцэры.

Беласток і Гародня – партнёры

|

Мэр Гародні Барыс Казялкоў і прэзідэнт Беластоку Тадэуш Трускаляскі падпісалі дамову аб супрацоўніцтве ў сферы эканомікі і культуры, навукі, адукацыі, спорту, абмену інфармацыяй і досведам.

Хто жадае калядаваць!

|

Сёння адбудзецца першая сустрэча “калядоўшчыкаў”. Офіс ГА “Трэці сектар” па вул.Будзёнага 48а запрашае ахвотных далучыцца да падрыхтоўкі і ўдзелу ў калядаванні.