Прагнозы гарадзенцаў на фінал чэмпіянату свету
Адзінаццатага ліпеня стане вядома імя новага чэмпіёна свету па футболе. На каго “ставяць” гарадзенцы? Такое пытанне мы задалі ім напярэдадні паўфінальных гульняў чэмпіянату ў Паўднёвай Афрыцы.
Адзінаццатага ліпеня стане вядома імя новага чэмпіёна свету па футболе. На каго “ставяць” гарадзенцы? Такое пытанне мы задалі ім напярэдадні паўфінальных гульняў чэмпіянату ў Паўднёвай Афрыцы.
З пачатку ліпеня ў рэдакцыі “Твайго стылю” працуюць польскія валантэркі Кінга і Ася. Дзяўчаты будуць знаходзіцца ў Гродне да канца верасня.
Адной з адметнасцю Гродна з даўніх часоў з’яўляецца заапарк – найстарэйшы і найбуйнейшы ў Беларусі. У свой першы тыдзень знаходжання ў горадзе туды наведаліся дзве новыя аўтаркі «Твайго стылю» – польскія валанцёркі Кінга ды Ася.
У першы дзень ліпеня ў Гродна была зарэгістраваная прыватная асветніцкая ўстанова “Еўрапейская маладзёвая прадпрымальніцкая ініцыятыва”. З кіраўніком новапаўсталай арганізацыі сустрэлася карэспандэнтка “Твайго стылю”.
Наведванне гарадзенскага форта, шпацыр па Свяцку, катанне на цеплаходзе па Аўгустоўскім канале ды душэўныя размовы за сталом пад спевы беларускіх песень – такім чынам пачатак сваіх першых “канікул” адзначылі ўдзельнікі гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку”.
Русалкі-нягодніцы зачаравалі і скралі хлапцоў. Каб іх выратаваць, дзяўчаты-сябровачкі просяць дапамогі ў Вядзьмаркі, Лясуна, Чарцей. Вядзьмарка за кожны адказ на пытанне забірае па году жыцця, стары Лясун кепска чуе і адразу ж забывае пра што кажа, таму паміж бакамі ўзнікаюць непаразуменні.
Ці ведаеце вы, што Беларусь сёння трывала займае трэцяе месца ў свеце па колькасці самазабойстваў пасля Літвы і Расіі? За першыя шэсць месяцаў бягучага года ў нашай краіне скончылі жыццё самагубствам 1630 чалавек. Толькі на Гарадзеншчыне ў мінулым месяцы наклалі на сябе рукі 33 чалавекі.
Ужо некалькі дзён мы ведаем вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы. Розніца ў галасах сапраўды невялікая і сведчыць пра тое, што выбарцы абодвух опцый – і тыя хто за Польшчай “салідарнай” і тыя, хто за “ліберальнай” (толькі дзе вы бачылі ў Польшчы лібералаў?) – свядома актывізаваліся. Але ж іншыя лічбы значна больш цікавыя.
“Лідскае тэлерадыёаб’яднанне” плануе вяшчаць на ўсе раёны Гарадзенскай вобласці. Па словах галоўнага рэдактара Ніны Пазняк, горад Ліда цікавы людзям як буйны прамысловы і культурны цэнтр рэгіёна і рэпартажы з Лідчыны не менш актуальныя за навіны з Гродна.
Дваццаць першага ліпеня ў клубе “Камелот” адбудзецца вечар беларускага альтэрнатыўнага року.