Новыя маршруты ў горадзе-музеі
10 новых маршрутаў па Гродна распрацуюць у гэтым годзе турыстычныя фірмы горада.
10 новых маршрутаў па Гродна распрацуюць у гэтым годзе турыстычныя фірмы горада.
Сёння ў Мастах у памяшканні раённага цэнтра выхаваўчай работы пісалі агульнанацыянальную дыктоўку. Удзельнічала ў акцыі салідарнасці з мовай 16 чалавек.
Паводле распараджэння Гродзенскага гарвыканкама парк імя Жылібера стаў зонай цвярозасці. Піва тут піць забаронена.
Сёння спаўняецца 91 год з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Афіцыйна гэтая дата ў Беларусі не адзначаецца, але прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці штогод святкуюць яе як Дзень Волі. Упершыню гэтае свята адзначалася ў Гродна 90 гадоў таму.
23 сакавіка адбылася святочная цырымонія ўзнагароджання пераможцаў гарадскога конкурсу “Лепшы прадпрымальнік 2008 года”. Узнагароды, якія ўручаюцца яго лаўрэатам, мяняюцца штогод.
Воблачна, часам снег, слабая мяцеліца. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні парывы да 14 м/с… Ці пачатак зімы, ці ўвогуле – час перад Раством?
ААТ «Гродно Азот» і ААТ «Пинскдрев» – першыя прадстаўнікі Гродзенскай вобласці, якія гатовыя падтрымаць міжнародную акцыю «Гадзіна Зямлі». Акцыя запланаваная Сусветным фондам дзікай прыроды (WWF) на 28 сакавіка, калі каля 1 мільярда чалавек у больш чым за 1000 найбуйных гарадоў па ўсёй Планеце выключаць святло на 1 гадзіну (з 20:30 да 21:30 па-мясцовым часе).
Аператыўнікі Лідскага памежнага атрада затрымалі аўтамабіль «Мерсэдэс», у якім знаходзілася больш за 80 пластыкавых 5-літровых бутляў з кантрафактным спіртам на суму каля Br6,5 млн.
Чатыры званы рознай велічыні знойдзеныя падчас правядзення земляных работ па будаўніцтву кацельні ўчастковай бальніцы ў вёсцы Забалаць Воранаўскага раёна. Жыхары Забалацця сцвярджаюць, што званы бронзавыя, прычым самы вялікі з іх – вагай каля тоны – яшчэ не знойдзены. На званах ёсць памятны надпіс і год – 1817.
Група «J:морс», завяршыўшы працу над сваім новым альбомам, які атрымаў назву «Аквамарын», плануе правесці ў красавіку канцэрты ў Гродна і Слоніме.