Дзень беларускага пісьменства адзначылі ў гарадзенскім Свята-Пакроўскім саборы

У Свята-Пакроўскім кафедральным саборы ўжо стала традыцыяй адзначаць штогод Дзень беларускага пісьменства. У гэтым годзе 4 верасня згадалі творчасць народных паэтаў Беларусі, якія ў сваіх творах звярталіся да Бога і царквы.

Вагоны раскручваць не будуць? У Гродна прыехаў цягнік з Кракава – з праваднікамі i камерамі

|

Каля 40 чалавек прыехала ў Гродна 4 верасня на цягніку, які нанова злучыў Польшчу і Беларусь. Гэтага гарадзенцы чакалі са снежня 2015 года, калі папярэдняе спалучэнне ліквідавалі.

Каштоўную гравюру Гродна затрымалі мытнікі ў аэрапорце “Мінск”

|

Супрацоўнікі мытні “Мінск-2”, што ў нацыянальным аэрапорце, знайшлі ў паштовым адпраўленні з Нямеччыны, скіраваным жыхару Мінска, ліст са старадаўняй гравюрай “Праўдзівая выява горада Гродна ў Літве” Мацвея Цюндта. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе мытні.

Гарадзенскі гурт Earworm прэзентаваў апошні альбом “Last Cocktail”

|

На “Першаку” выходзіць чацвёрты і апошні альбом беларускага гурта Earworm, які на працягу 12 гадоў без лішніх словаў насычаў гарадзенскую і постсавецкую сцэну самабытнай сумессю арт-рока, нойза, шугейза і псіхадэліі. Слухай, уяўляй, натхняйся, бясплатна пампуй і чытай, чаму гэты альбом апошні, на віртуальных старонках 34mag.

На старце чэмпіянату “Гараднічанка” з буйным лікам прайграла “Гомелю”

|

Гандбалісткі “Гараднічанкі” стартавалі з буйной паразы ў юбілейным 25-м чэмпіянаце Беларусі сярод жаночых каманд. У Гродне, на сваёй пляцоўцы, гуляючы супраць грознага “Гомеля”, падапечныя Аляксандра Сыцько нічога не маглі супрацьпаставіць дасведчанаму суперніку.

Гарадзенскае “УУС-Дынама” пачынае сезон з буйной паразы

|

У суботу, 3 верасня, у Гродне стартаваў 28-ы чэмпіянат Беларусі па міні-футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Адзіная дружына, якая прадстаўляе Гродна – “УУС – Дынама”, нечакана ў першым туры была разгромлена камандай “ВРЗ” з Гомеля.

У цэнтры Гродна прайшла міні-выстава рарытэтных аўто

|

Рэтра-аўтамабілі ад гарадзенскага клуба “Вінтаж” можна было пабачыць на пляцоўцы ля Моладзевага центра “Гродна” ў суботу, 3 верасня. Выстава доўжылася некалькі гадзін, увесь час прыцягваючы да сябе ўвагу мінакоў.

Оля Лета прайшла ў наступны этап украінскага тэлепраекта “Танцюють всi!”

|

Скандальна вядомая гарадзенская танцорка Оля Лета здолела ўразіць сваімі танцамі ўкраінскую аўдыторыю. На кастынгу тэлепраекта “Танцюють всi!” у Дняпры дзяўчына атрымала станоўчыя водгукі журы і прайшла ў сотню лепшых.

Гродна ў галоўнай ролі: якія фільмы здымалі ў Гродне і як захаваць памяць пра іх

На старым чыгуначным вакзале калісьці сустракалі цара. У брыгіцкім манастыры размяшчаўся штаб міліцыі. А на вуліцы Тэлеграфнай стаяла шыбеніца. Усё гэта кадры з фільмаў, якія ў розны час здымаліся ў Гродне. Наш горад і яго жыхароў можна ўбачыць прыкладна ў паўсотні мастацкіх карцін. Акурат у гэтыя дні Гродна адзначае 60-годдзе сваёй кінематаграфічнай кар’еры, якая пачалася з фільма «Міколка-паравоз», піша grodnonews.by.

Фотафакт: У Гродне на месцы памылковага банера з Віцебскам павесілі новы – правільны

|

У дварах на вуліцы Савецкай, дзе размясцілі да Дня Горада банер з выявай Віцебска замест Гродна, павесілі новы білборд. Гэтым разам без памылкі.