У Беластоку пара палякаў абрабавала беларуса-сабутэльніка. Затрымлівалі злодзеяў з дапамогай пажарных
У суботу, 27 жніўня, грамадзянін Беларусі выпіваў алкагольныя напоі разам з мясцовымі жыхарамі, мужчынам і жанчынай, каля адной з крамаў на Алеі Пілсудскага ў Беластоку. У пэўны момант ён выцягнуў мабільны, каб паглядзець час. Тады жанчына ўдарыла яго ў твар, забрал тэлефон і разам з польскім сябрам пачалі збіваць ахвяру. Абрабаваўшы 33-гадовага беларуса, зламыснікі ўцяклі, паведамілі ў прэс-службе паліцыі Беластока.