Фотафакт: Слон вярнуўся ў Гродна
Недалёка ад аўтавакзала жыхары горада заўважылі слана. Па горадзе пабеглі чуткі, што ў гарадзенскі заапарк вязуць новага гадаванца.
Недалёка ад аўтавакзала жыхары горада заўважылі слана. Па горадзе пабеглі чуткі, што ў гарадзенскі заапарк вязуць новага гадаванца.
Дзень горада адсвяткуюць у Гродне 19 верасня. Па ўсім горадзе, на вялікай колькасці сцэнічных пляцовак, будуць праходзіць канцэртныя і забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей і для дарослых. Аб’яднае ўсіх гараджан дэвіз: “Гродна гэта – я, Гродна гэта – ты, Гродна гэта – мы!”.
На сустрэчу з прадстаўнікамі праваабарончых арганізацый у Гродне прыйшла ўжо падрыхтаваная аўдыторыя, у тым ліку людзі, якія ўжо сутыкаліся з пэўнымі праблемамі. Некаторыя нават прыходзілі сем’ямі. Арганізатары прызналіся, што звычайна на такія мерапрыемтсвы прыходзіць больш моладзі.
Беласток працягвае рабіць актыўныя захады, каб завабіць да сябе на закупы яшчэ большую колькасць беларусаў: Outlet Białystok запускае бясплатны аўтобус, які будзе адпраўляцца кожную суботу на закупы па маршруце Гродна – Outlet Białystok. Аўтобус ідзе па раскладу і не стаіць у чарзе на мяжы.
Лясное балота ў Гродзенскім раёне каля дачнага пасёлка Мігава – месца небяспечнае, але вартае таго, каб яго пабачыць.
Мілыя жывёлінкі, якімі апякуецца гарадзенская арганізацыя “Преданное сердце”, шукаюць новых і верных сяброў сярод чытачоў “Твайго стылю”. Працягваем публікаваць аб’явы, дзякуючы якім, спадзяемся, яны знойдуць новы ўтульны дом.
Тэму старажытных веравызнанняў і іх сімвалаў-абярэгаў падняў мінскі даследчык беларускай міфалогіі і паганства Зміцер Скварчэўскі. Сустрэча адбылася 12 верасня ў “Краме Ц”.
У Дзень горада, 19 верасня, у Гродне пройдзе чарговы “Прабег цвярозасці”.
Іспыты на разліковую тэмпературу 15-17 верасня будуць праводзіць Гродзенскія целавыя сеткі. У гэтыя тры дні гарачай вады не будзе ў большой частцы горада, падключаннай да ЦЭЦ-2. Праверка дазволіць выявіць дэфекты трубаправодаў.
Жанчыны вісяць пад столлю на адмысловых гамаках-арэлях і дзякуючы гэтаму перамагаюць стрэсы і паляпшаюць здароўе. Флай-ёга (fly-ёга ці “лятаючая” ёга) з’явілася ў Гродне ў пачатку 2015 года ў жаночым спартыўна-аздараўленчым клубе “Мята”.