Выстава графікі гродзенскіх студэнтаў
У мастацкай галерэі «UNIVERSUM» гродзенскага купалаўскага ўніверсітэта адкрылася выстава прац выпускнікоў факультэта мастацтваў.
У мастацкай галерэі «UNIVERSUM» гродзенскага купалаўскага ўніверсітэта адкрылася выстава прац выпускнікоў факультэта мастацтваў.
Заўтра супрацоўнікі гродзенскай ДАІ будуць раздаваць падарункі законапаслухмяным кіроўцам.
Тэрыторыя родавага фальварку Ларысы Геніюш намаганнямі валантэраў прыведзена ў належны выгляд. На месцы дома, дзе яна нарадзілася, паставілі часовы камень з адпаведным надпісам.
Сёння будзе 85 год з дня народзін выбітнага беларускага біяхіміка Юрыя Астроўскага. Менавіта ён заснаваў першае рэгіянальнае аддзяленне беларускай Акадэміі навук – гродзенскі Інстытут біяхіміі, які акадэмік ўзначальваў да самай смерці.
3 ліпеня падчас беларускага Дня Незалежнасці ў Гродна з бясплатным канцэртам выступіць расейскі спявак Сяргей Лазараў.
Першыя за апошнія дваццаць гадоў археалагічныя даследаванні ля Новага каралеўскага замку будуць доўжыцца 20 дзён. З-за недахопу грошай арганізатары раскопак разлічваюць на дапамогу валанцёраў.
Заўтра ў Гарадзенскай выставачнай залі па вул. Ажэшкі адбудзецца адкрыцце выставы маскоўскіх фатографаў з фотаклуба “Фокус”. Упершыню работы ўдзельнікаў гэтага аб’яднання выстаўляліся ў Гродне летам 2008 г.
Чацьвёртага 4 ліпеня адбудзецца другі тур выбараў прэзідэнта Польшчы. Галасаваць будуць і грамадзяне Польшчы, якія знаходзяцца зараз на Гарадзеншчыне. У першым туры яны аддалі перавагу Яраславу Качыньскаму. Як паведамілі “Твайму стылю” у Генеральным консульстве Польшчы ў Гродне, прагаласаваць у першым туры сюды прыйшло 105 грамадзян суседняй краіны.
Старшыня гарадзенскага аблвыканкама абмяркуе з самым славутым выхаванцам гарадзенскага футбола шляхі выратавання “Нёмана”. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным звароце старшыні клуба Святаслава Ліса, апублікаваным сёння на сайце каманды.
Дзве тысячы гарадзенцаў будуць прызваныя гэтым летам у войска. Прызыўная кампанія пачнецца з 14 ліпеня. У час зімовага прызыву ў ваенкамат не з’явіліся 368 юнакоў, якіх збіраліся забраць у салдаты.