З-за фальшывага паведамлення аб мініраванні з дома на Захарава эвакуіравалі 50 чалавек
Каля 12.00 у Гродне эвакуіравалі частку жыхароў дзевяціпавярховіка па вуліцы Захарава, а таксама супрацоўнікаў офісаў і крамаў, якія знаходзяцца на першым паверсе будынка. Прычынай экстраннай эвакуацыі стала паведамленне аб замініраванні.